навіны

Цела Аляксея Навальнага родным могуць аддаць не раней, чым праз 14 дзён

Аляксей Навальны. (Фота: Аляксей Навальны / Facebook)
Аляксей Навальны. (Фота: Аляксей Навальны / Facebook)
podpis źródła zdjęcia

У штабе палітыка мяркуюць, што гэты тэрмін можа быць нават дольшым.

Каманда Аляксея Навальнага паведаміла пра тое, што цела палітыка родным аддадуць не раней, чым праз два тыдні.
Аляксей Навальны. (Фота: Аляксей Навальны / Facebook)
Аляксей Навальны. (Фота: Аляксей Навальны / Facebook)
Як сцвярджаюць следчыя, цягам гэтага часу будзе весціся хімічная праверка і даследаванні.


,,

«І мы цудоўна разумеем, што пасля гэтага яны [расейскія ўлады] таксама цела не пакажуць, яны будуць працягваць гэтую праверку да тых пор, пакуль ім гэта выгадна – відавочна, як мінімум да выбараў», – мяркуюць у камандзе Навальнага.


Пра смерць Аляксея Навальнага ў калоніі расейскія ўлады паведамілі 16 лютага. Яму было 48 гадоў. Інфармацыі пра прычыны смерці пакуль няма. Цела Навальнага цяпер знаходзіцца ў моргу акруговага клінічнага шпіталю Салехарду. На дзень 17 лютага ўскрыцця не праводзілі. Паводле крыніцы выдання «Новая газета Европа», мясцовым патолагаанатамам ускрыццё рабіць забаранілі. Сваякоў да цела не дапускаюць.
Крыніцы ў хуткай паведамілі, што на целе Навальнага выяўленыя сінякі, атрыманыя ім пры жыцці. Але не ад збіцця, а ў выніку іншых дзеянняў.
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10