навіны

Музыкаў гурта «Nizkiz» прызналі палітзняволенымі

Гурт «Nizkiz». Крыніца: musicscore.ms
Гурт «Nizkiz». Крыніца: musicscore.ms
podpis źródła zdjęcia

Акрамя музыкаў праваабаронцы прызнялі палітзняволенымі яшчэ трох чалавек.

Праваабаронцы прызналі музыкаў «Nizkiz» палітычнымі зняволенымі, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
Гурт «Nizkiz». Крыніца: musicscore.ms
Гурт «Nizkiz». Крыніца: musicscore.ms
У спіс палітычных зняволеных трапілі тры музыкі гурта: Аляксандр Ільін, Сяргей Кульша і Дзмітрый Халяўкін.
Акрамя музыкаў, у спіс палітычных зняволеных былі ўнесеныя імёны Ульяны Яковіч, Аксаны Ючкавіч і Арцёма Закржэўскага.
Нагадаем, што музыкаў «Nizkiz» затрымалі раніцай 5 студзеня 2024 года. 8 студзеня суд Ленінскага раёну гораду Магілёва разгледзеў адміністратыўныя справы Сяргея Кульшы і Дзмітрыя Халяўкіна паводле арт. 19.11 КаАП («Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»). Суд над Аляксандрам Ільіным адбыўся 10 студзеня. 17 студзеня ў тэлеграм-канале ГУБАЗіК было апублікаванае чарговае відэа з удзельнікамі гурта «Nizkiz», у якім музыкі казалі пра свой удзел у пратэстах і тое, што «найбліжэйшыя пяць гадоў будуць спяваць у месцах пазбаўлення волі».
29 студзеня стала вядома, што музыкаў перавялі ў следчы ізалятар у Менску, гэта магло быць звязана з завядзеннем на хлопцаў крымінальных справаў.
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10