навіны

Літоўскі ўрад пастанавіў закрыць яшчэ два памежныя пераходы

Памежны пераход «Лаворышкес» («Катлоўка»). Крыніца: motolko.help
Памежны пераход «Лаворышкес» («Катлоўка»). Крыніца: motolko.help
podpis źródła zdjęcia

Дзейнічаць паміж нашымі краінамі застануцца толькі два КПП.

21 лютага літоўскі ўрад пастанавіў закрыць з 1 сакавіка 2024 года два памежныя пункты: «Райгардас» («Прывалка») і «Лаворышкес» («Катлоўка»). Такім чынам, на мяжы з Беларуссю Літва пакіне дзейснымі толькі два памежныя пераходы: «Каменны Лог» – «Мядзінінкай» і «Беняконі» – «Шальчынінкай».
Памежны пераход «Лаворышкес» («Катлоўка»). Крыніца: motolko.help
Памежны пераход «Лаворышкес» («Катлоўка»). Крыніца: motolko.help
Пры гэтым урад таксама пагадзіўся паступова памяншаць колькасць дазволаў на перавозку пасажыраў у аўтобусах – як беларускімі, так і літоўскімі перавознікамі, – а таксама абмяжоўваць пасадку і высадку пасажыраў на чыгуначнай станцыі «Кена».
На думку міністаркі ўнутраных справаў Агне Білатайце, закрыццё яшчэ двух памежных пунктаў своечасовае і неабходнае, бо суседнія дзяржавы маюць па адным КПП, у той час як Літва – ажно чатыры, што прывяло да павелічэння праз іх патоку тавараў, транспарту і людзей.


,,

«Неабходныя вялікія рэсурсы для кантролю патокаў, прадухілення кантрабанды, забеспячэння міжнародных санкцыяў і зніжэння рызык бяспекі дарожнага руху. Гэтае рашэнне (гаворка пра закрыццё памежных пераходаў – «Белсат») было абумоўленае таксама рызыкамі, звязанымі з узрослай актыўнасцю беларускіх спецслужбаў і службаў бяспекі супраць Літвы і нашых грамадзянаў», – адзначыла Агне Білатайце.


Нагадаем, 18 жніўня 2023 года Літва закрыла першыя два з шасці пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю – «Шумскас» («Лоша» з беларускага боку) і «Твярачус» («Відзы»). У выніку гэтага колькасць літоўцаў, якія ездзяць у Беларусь, скарацілася на 37 %, а вось паток беларусаў у Літву застаўся амаль на тым жа ўзроўні.
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10