навіны

Развітанне з Ігарам Леднікам адбудзецца 22 лютага ў Барысаве

Ігар Леднік. (Фота: BSDP_Hramada / Telegram)
Ігар Леднік. (Фота: BSDP_Hramada / Telegram)
podpis źródła zdjęcia
Развітанне з былым сябрам Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), грамадскім актывістам і журналістам Ігарам Леднікам, які памёр у турме, адбудзецца 22 лютага.
Ігар Леднік. (Фота: BSDP_Hramada / Telegram)
Ігар Леднік. (Фота: BSDP_Hramada / Telegram)
Развітвацца будуць з былым палітвязнем у родным для яго Барысаве па вуліцы Нармандыя-Нёман, 22 з 8:00 да 12:00. Адпяванне адбудзецца а 9:00.
Нагадаем, што Ігар Леднік памёр у на 64-м годзе жыцця, у яго спынілася сэрца.
Актывіста затрымалі 12 красавіка 2022 г. і асуджаны на 3 гады зняволення паводле артыкулу 367 «Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» за публікацыю ў партыйным часопісе БСДП «Пазіцыя». У турме стан здароўя Ігара Ледніка істотна пагоршыўся, яму зрабілі аперацыю на страўнікава-кішачным тракце. Апроч гэтага, Ігар меў інваліднасць 2-й групы праз праблему з сэрцам.
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10