навіны

Даследаванне: у Польшчы жывуць каля 310 тысяч беларусаў

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

З 2019 года колькасць беларусаў у Польшчы вырасла ў 6,5 разу.

Аналітыкі платформы Picodi.com прыйшлі да высновы, што з 2019 года колькасць беларусаў у Польшчы вырасла ў 6,5 разу.
Даследаванне грунтавалася на польскім дзяржаўным рэестры ўліку насельніцтва PESEL. Частковыя звесткі з гэтага рэестру – у вольным доступе на партале адкрытых звестак. Апублікаваная база ўяўляе сабою спіс імёнаў усіх асобаў, якія жывуць у Польшчы, разам з колькасцю носьбітаў кожнага імені.
Аналітыкі Picodi.com мяркуюць, што звесткі з рэестру PESEL найлепш адлюстроўваюць рэальнасць, бо ўлічваюць таксама асобаў, якія ўжо паспелі атрымаць польскае грамадзянства. У той час як Управа справаў замежнікаў улічвае толькі толькі замежных грамадзянаў з дзейнымі дазволамі на пражыванне («karta pobytu»).
На падставе гэтых звестак аналітыкі Picodi.com прыйшлі да высновы, што за 2023 год у Польшчу пераехалі больш за 60 тысяч беларусаў. Агулам за апошнія пяць гадоў колькасць беларусаў у Польшчы вырасла ў 6,5 разу, цяпер іхны лік ацэньваюць на 310 тысячаў чалавек.
Раней у студзені Цэнтр беларускай салідарнасці апублікаваў інфармацыю, паводле якой летась беларусы атрымалі каля 59 тысяч дазволаў на пражыванне ў Польшчы.
Разам з тым, паводле польскай Управы справаў замежнікаў, на дзень 31 снежня 2023 года агулам у Польшчы жылі амаль 119 тысяч грамадзянаў Беларусі, якія маюць дзейны дакумент, што быў выдадзены польскімі ўладамі і дае права жыць у краіне.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10