На «бязвыбары» у Беларусі пастанавілі прывабіць «Белымі Росамі» з «сюрпрызам»
24.02.2024, 21:56
Bulbamovie 2023 (Фота: Карына Пашко / Белсат)
podpis źródła zdjęcia
У якасці тызера гледачам прапануюць прапагандысцкую стужку.
У Беларусі зладзілі «патрыятычную кінаакцыю» з паказам знакамітай камедыі «Белыя Росы» у кінатэатрах і паўсюль, дзе адкрылі выбарчыя ўчасткі. У якасці тызера гледачам прапануюць прапагандысцкую стужку, піша БелТА.
Bulbamovie 2023 (Фота: Карына Пашко / Белсат)
Дзяржаўныя медыі адзначаюць, што такую акцыю зладзілі ўпершыню, і гэта – «падарунак выбарцам». Паказы бясплатныя.
Сеансы запланаваныя 24 і 25 лютага ў кінатэатрах Менску, абласных і раённых цэнтраў, а таксама ва ўстановах культуры і школах, дзе месцяцца выбарчыя ўчасткі.
У якасці «падарунка» – паказ савецкай камедыі «Белыя Росы», што здымалі ў Горадні і вёсцы непадалёк, у абноўленай версіі: стужку адрэстаўрыравалі на студыі «Беларусьфільм». Аднак перад гэтым – абавязковы прагляд прапагандысцкага фільму «Беларусь. Адзінства».
Тым часам журналісты «Белсату» параўналі звесткі пра ўдзел у датэрміновым галасаванні на сёлетніх выбарах з агучанымі падчас мінулай электаральнай кампаніі. Гаворка пра рэферэндум 2022-га. І вынікі амаль ідэнтычныя.
Гэтак, сёлета ў першы дзень агучылі яўку амаль 6%, два гады таму – 6,19%. Цяпер па двух днях прагаласавалі нібыта крыху больш за 14,5%, падчас мінулай кампаніі – амаль столькі ж. Тое сама – з іншымі днямі.
Офіс абранай прэзідэнткі Святланы Ціханоўскай назваў адзіны дзень галасавання 25 лютага «бязвыбарамі» і прапанаваў правесці гэтую нядзелю больш карысна: напрыклад, прыгатаваць беларускую нацыянальную страву і запрасіць сяброў, схадзіць у музей або на экскурсію, заняцца спортам.
Паводле сцверджанняў ЦВК, на выбарах датэрмінова прагаласавалі 41,71% выбарнікаў: