навіны

«BYPOL» устанавіў асобу яшчэ аднаго беларуса, які ваяваў у ПВК Вагнэра

Аляксандр Казакоў. Калаж «BYPOL»
Аляксандр Казакоў. Калаж «BYPOL»
podpis źródła zdjęcia

Гэта шматкроць судзімы бесхацінец з Магілёўшчыны.

Арганізацыя былых сілавікоў «BYPOL» высветліла асобу яшчэ аднаго беларуса, якія ваяваў ва Украіне ў падраздзяленнях ПВК Вагнэра.
Аляксандр Казакоў. Калаж «BYPOL»
Аляксандр Казакоў. Калаж «BYPOL»
Згодна з інфармацыяй «BYPOL», гэта шматкроць асуджаны Казакоў Аляксандр Канстанцінавіч 1979 года нараджэння. Ён нарадзіўся ў Слаўгарадзе Магілёўскай вобласці, не меў месца жыхарства. Быў завербаваны ў ПВК Вагнэра» на тэрыторыі Расеі.
З 2010 па 2018 гады Казакова судзілі 7 разоў за маёмасныя злачынствы – у асноўным гэта былі крадзяжы харчовых прадуктаў. Падчас аднаго з «рэйдаў» Казакоў вынес са складу крамы тавараў на больш як 1,7 тысячы рублёў.
У 2018 годзе ў стане алкагольнага ап’янення ён пабіў свайго брата, нанёсшы яму некалькі ўдараў неўсталяваным прадметам у галаву.
Як адзначае «BYPOL», у дзеяннях Аляксандра Казакова назіраюцца прыкметы складу злачынства, прадугледжанага артыкулам 361-3 Крымінальнага кодэксу Беларусі, якое караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 2 да 5 гадоў.
Нагадаем, што станам на чэрвень 2022 года не менш за 12 беларусаў засвяціліся ў складзе расейскай ПВК.
24 траўня 2022 года СБУ паведаміла, што пяцёра расейскіх вайскоўцаў і трое наймітаў ПВК Вагнэра падазраюцца ў ваенных злачынствах у сяле Матыжын, што ў Кіеўскай вобласці. Гаворка вялася пра 14 эпізодаў: забойствы цывільных, спальванне дамоў, катаванні і ўтрыманне людзей у сутарэннях у бесчалавечных умовах, крадзеж. Сярод трох наймітаў ПВК Вагнэра двое аказаліся беларусамі, гэта былі Аляксандр Ступніцкі і Сяргей Сазанаў.
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10