навіны

ЦВК абнародавала спісы дэпутатаў, якія прайшлі ў Палату прадстаўнікоў

Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: БелТА)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: БелТА)
podpis źródła zdjęcia

Абышлося без сюрпрызаў: сярод дэпутатаў Гігін, Шпакоўскі, Сяргеенка, Шаўцоў, Марзалюк і іншыя

Цэнтральная выбарчая камісія абнародавала спісы дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў восьмага склікання. Абралі ўсіх 110 дэпутатаў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: БелТА)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: БелТА)
Згодна з паведамленнем БелТА, звесткі прыводзяцца паводле папярэдніх дадзеных.
У сённяшнім парламенце вельмі чакана апынулася кагорта самых адданых прапагандыстаў Лукашэнкі: Аляксандр Шпакоўскі, Алег Гайдукевіч, Вадзім Гігін, Сяргей Клішэвіч, знайшлося месца і Ігару Марзалюку, Дзмітрыю Шаўцову, Ігару Сергеенку.
Поўны спіс абраных дэпутатаў:
Берасцейская вобласць:
Віцебская вобласць:
Гомельская вобласць:
Гарадзенская вобласць:
Менская вобласць:
Магілёўская вобласць:
Менск:
Напярэдадні выбараў журналісты выдання «Наша Ніва» рабілі свой прагноз адносна кандыдатаў, якія апынуцца ў Палаце прадстаўнікоў. У выніку ён спраўдзіўся на 97 %, ніякіх сюпрызаў не было: бо ўсе дэпутаты былі загадзя ўзгодненыя ўладамі.
Нагадаем, што 25 лютага ў краіне прайшоў адзіны дзень галасавання. Падчас гэтай кампаніі не было незалежных назіральнікаў за выбарамі, таму праверыць звесткі, якія прыводзіць беларускі ЦВК, немагчыма.
У якасці кандыдатаў былі дапушчаныя толькі лаяльныя рэжыму людзі, у той час як у краіне ідуць беспрэцэдэнтныя рэпрэсіі, а вялікая колькасць беларусаў вымушаная была пакінуць краіну. Магчымасць жа ўдзельнічаць у выбарах тым, хто знаходзіцца за мяжою, была скасаваная.
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10