навіны

Вясна прыйшла – і адразу некалькі рэгіёнаў Беларусі сышлі пад ваду

 (Фота: МНС Беларусі)
(Фота: МНС Беларусі)
podpis źródła zdjęcia

Моцна дасталася Гомельскай і Магілёўскай вобласцям.

У палоне стыхіі апынуліся падворкі, дамы і шматметровыя ўчасткі аўтадарог, паведамляюць у МНС. Найбольшыя затапленні назіраюцца ў Магілёўскай і Гомельскай вобласцях.
 (Фота: МНС Беларусі)
(Фота: МНС Беларусі)
Згодна інфармацыі, па стане на 26 лютага ў Магілёўскай вобласці падтоплены тры масты і чатыры ўчасткі мясцовых магістраляў. Праехаць на аўтамабілі будзе праблематычна праз пераправы непадалёк ад вёскі Парадзіна Мсціслаўскага раёну і вёскі Скварск у Чавускім раёне.
Віной усяму павышэнне ўзроўню вады ў рэках Сож і Проня. Апошняя рака таксама «адрэзала» шлях паміж населенымі пунктамі Ляцягі і Улукі Слаўгарадскага раёну. Назіраецца таксама павышэнне ўзроўню вады ў рацэ Вабіч Бялыніцкага раёну. Тут падтоплены ўчасткі дарог.
На Гомельшчыне выяўлены факты падтаплення талымі водамі двух жылых дамоў, трох падворкаў і сямі гаспадарчых пабудоў у абласным цэнтры і прылеглым раёне. Паводле інфармацыі МНС, на 25 лютага ў Гомельскай вобласці талымі і паводкавымі водамі былі падтоплены 115 жылых дамоў, 32 падвалы жылых дамоў, 350 падворкаў, 166 гаспадарчых пабудоў, 26 участкаў дарог і 105 іншых будынкаў.
Ася Саковіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10