навіны

Легкавушка пратараніла рэйсавы аўтобус пад Рагачовым. Ёсць ахвяры

 (Фота: УУС Гомельскага аблвыканкаму)
(Фота: УУС Гомельскага аблвыканкаму)
podpis źródła zdjęcia

Трагічнае ДТЗ адбылося каля сямі раніцы непадалёку ад раённага цэнтру.

Аварыя з удзелам легкавога аўтамабіля і рэйсавага аўтобуса здарылася раніцай у Рагачоўскім раёне. Адзін чалавек загінуў і пяцёра пацярпелі, паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкаму.
 (Фота: УУС Гомельскага аблвыканкаму)
(Фота: УУС Гомельскага аблвыканкаму)
Каля 07:00 мужчына за рулём «Ford» выехаў з Рагачова. Праз некалькі хвілінаў, паводле папярэдніх звестак, 40-гадовы кіроўца не справіўся з кіраваннем і выехаў на сустрэчную паласу руху. У гэты момант там ехаў рэйсавы аўтобус МАЗ.
Адбылося лабавое сутыкненне, аўтамабіль вылецеў у кювет. Пасажырка легкавушкі атрымала смяротныя траўмы і памерла на месцы ДТЗ, дапамога медыкаў спатрэбілася чатыром пасажырам рэйсавага аўтобуса і кіроўцу «Ford».
Ася Саковіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10