навіны

У Беларусі прачынаецца не толькі прырода, але і кляшчы

Клешч. Крыніца: secretmag.ru
Клешч. Крыніца: secretmag.ru
podpis źródła zdjęcia

У Менску ў парку ўжо клешч укусіў сабаку.

У Беларусі пасля зімы ўжо прачынаюцца кляшчы. Пра першыя выпадкі сустрэчы з імі распавядаюць карыстальнікі сацсетак, піша Smartpress.by.
Клешч. Крыніца: secretmag.ru
Клешч. Крыніца: secretmag.ru
«У Менску ў парку ўжо клешч укусіў сабаку», – адзначылі беларусы. Пра такую сітуацыю распавядаюць карыстальнікі сацсетак з Вілейскага раёну.
Ранняе наступленне «клешчавога сезону» абумоўлена пацяпленнем клімату – у апошнія гады адзначаюцца цёплыя кароткія зімы.
Спецыялісты нагадваюць, што больш за ўсё кляшчоў жыве ва ўмерана зацененых і ўвільготненых лісцевых і змяшаных лясах, у маладых зарасніках асінніку, на высечках, у малінніках, уздоўж сцежак, дарог, там, дзе пасецца рагатая жывёла. Яны жывуць толькі ў лясной падсцілцы, што ўтворана апалым лісцем і травой, пры спрыяльных умовах тэмпературы і вільготнасці, неабходных для іх жыцця.
Вясной кляшчы цярпліва вычэкваюць сваю ахвяру, стаіўшыся на травінках, сухастоі, высокім хмызняку па краях узлескаў, уздоўж дарог і лясных сцежак. Часцей за ўсё яны прымацоўваюцца да адзення чалавека ў лесе, калі ён кранае кусты, траву або сядае на траву.
З адзення і рэчаў перапаўзаюць на цела чалавека нават праз некалькі дзён. Могуць патрапіць у жыллё з букетамі кветак, венікамі, дровамі, хатнімі жывёламі.
Ася Саковіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10