навіны

У падатковай распавялі, як услед за Расеяй «раскулачылі» блогераў на сотні тысяч рублёў

Беларускія рублі. (Фота: Белсат)
Беларускія рублі. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Быў выяўлены шэраг блогераў, якія не заплацілі падаткі.

Беларускія падаткавікі напрыканцы 2023 года ўзяліся за блогераў. Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі 29 лютага распавёў начальнік галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асобаў Міністэрства падаткаў і збораў Андрэй Кавалеўскі.
Беларускія рублі. (Фота: Белсат)
Беларускія рублі. (Фота: Белсат)
Чыноўнік адзначыў, што ў 2023 годзе ў беларускім заканадаўстве адбыліся пэўныя змены – у тым ліку датычна блогераў.


,,

«Падатковыя органы размяшчаюць вялікай колькасцю інфармацыі і паралельна з расейскімі калегамі разглядалі блогераў», – сказаў Андрэй Кавалеўскі.


У выніку, паводле яго, быў выяўлены шэраг блогераў, якія не заплацілі падаткі. Гэтак, некаторыя блогеры былі зарэгістраваныя як ІП і давалі справаздачу за рэкламную дзейнасць і вытворчасць відэакантэнту, але пры гэтым хавалі частку прыбытку. У канцы 2023-га – пачатку 2024 года падатковыя органы іх выявілі, і «сумы нявыплачаных падаткаў даходзілі да сотняў тысяч рублёў».
Як адзначылі ва Упраўленні аператыўных мерапрыемстваў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах ў Менску, адзін блогер, зарэгістраваны ў якасці ІП, проста «забыўся пра свае даходы ў РФ», у выніку чаго яго абавязалі даплаціць каля 200 000 рублёў падатку. Іншы блогер, які ажыццяўляе сваю дзейнасць у якасці фізічнай асобы, «забыўся» падаць дэкларацыю аб даходах, і заплаціў разам з пені 53 000 рублёў падатку.
Нагадаем, што расейскія судовыя прыставы з-за штрафаў і нясплачаных даўгоў падатковай службе шукаюць блогера Улада Бумагу, які паходзіць з Беларусі.
Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10