Палітзняволеную Вольгу Маёраву збіраюцца зноў судзіць
28.02.2024, 23:38
Вольга Маёрава. (Фота: праваабарончы цэнтр «Вясна»)
podpis źródła zdjęcia
Ёй можа пагражаць яшчэ два гады да тых дваццаці, якія яна ўжо адбывае.
Палітзняволеную Вольгу Маёраву, якая адбывае пакаранне ў 20 гадоў па так званай «справе Аўтуховіча», зноў будуць судзіць – за непадпарадкаванне адміністрацыі турмы, паведамляе «Гомельская вясна».
Вольга Маёрава. (Фота: праваабарончы цэнтр «Вясна»)
Справа будзе разглядацца 5 сакавіка ў судзе Чыгуначнага раёна Гомля. У віну ёй ставіцца злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі турмы паводле артыкула 411 Крымінальнага кодэксу. Пакаранне па гэтым артыкуле можа дадаць да тэрміну, які адбывае Вольга, яшчэ два гады турмы.
Нагадаем, што 17 кастрычніка 2022 года Вольгу Маёраву асудзілі сярод 12 фігурантаў «справы Аўтуховіча» да 20 гадоў калоніі. Яе абвінавацілі паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Сваёй віны жанчына не прызнала. Падчас зняволення яе неаднаразова змяшчалі ў карцар і выдалялі з судовых пасяджэнняў.
У адным з лістоў, якое яна напісала з гомельскай папраўчай калоніі №4, яна кажа пра тое, што ў яе падазраюць цукровы дыябет.