Стала вядомая дата выбараў дэлегатаў УНС ад мясцовых саветаў дэпутатаў і ад грамадзянскай супольнасці
01.03.2024, 20:46
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: zhodinonews.by)
podpis źródła zdjęcia
Старшыня ЦВК Ігар Карпенка патлумачыў, чаму выбары будуць не ў адзін дзень.
ЦВК Беларусі прызначыў дату выбараў дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу ад мясцовых саветаў дэпутатаў і ад грамадзянскай супольнасці. Яны пройдуць з 1 да 10 красавіка 2024 года.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: zhodinonews.by)
Колькасць дэлегатаў, якія будуць абраныя ад мясцовых саветаў дэпутатаў, – 290 асобаў, ад грамадзянскай супольнасці – 400 асобаў.
Як патлумачыў старшыня ЦВК Ігар Карпенка, выбары пройдуць не за адзін дзень, бо сваіх дэлегатаў будуць абіраць сем суб’ектаў ад мясцовых саветаў і пяць ад грамадзянскай супольнасці. Пры гэтым грамадскія аб’яднанні будуць вызначаць сваіх дэлегатаў на адпаведных з’ездах, якія пройдуць у розныя даты.
Акрамя таго, 4 красавіка пройдуць выбары ў Савет Рэспублікі – ад гэтага таксама залежыць вылучэнне дэлегатаў УНС.
На пасяджэнні ЦВК было прынятае рашэнне, што 350 месцаў у УНС атрымаюць мясцовыя саветы, а Менскі гарсавет увойдзе поўным складам, бо ў сталіцы, у адрозненне ад рэгіёнаў, няма саветаў больш нізкага ўзроўню.