навіны

Польшча можа ўвесці эмбарга на сельскагаспадарчую прадукцыю з Беларусі і Расеі

Дональд Туск. Крыніца: report.az
Дональд Туск. Крыніца: report.az
podpis źródła zdjęcia

Польшча вывучыць вопыт Латвіі ў гэтым пытанні.

Улады Польшчы збіраюцца працаваць над тым, каб увесці эмбарга на сельскагаспадарчую прадукцыю з Беларусі і Расеі. Пра гэта 29 лютага заявіў прэм’ер-міністр краіны Дональд Туск пасля сустрэчы з лідарамі пратэстуючых фермераў.
Дональд Туск. Крыніца: report.az
Дональд Туск. Крыніца: report.az


,,

«Мы будзем працаваць разам над тым, каб было ўведзенае эмбарга на расейскую і беларускую сельскагаспадарчую прадукцыю», – прыводзіць словы Дональда Туска, сказаныя падчас прэс-канферэнцыі, ТАСС.


У прыватнасці, Дональд Туск адзначыў, што будзе размаўляць з лідарамі кіроўнай кааліцыі, падчас чаго будзе іх пераконваць прыняць адпаведны законапраект.
Да прэс-канферэнцыі прэм’ер Польшчы сустракаўся з прэм’еркай Латвіі Эвікай Сіліне, на якой таксама не выключыў магчымасць увядзення мераў, падобных тым, што ўвяла Латвія. Туск падкрэсліў, што будзе вывучаць вопыт Рыгі. Эмбарга на харчовую прадукцыю з Расеі і Беларусі гэтая краіна першай у Еўразвязе прыняла яшчэ ў сярэдзіне лютага.
«Мала хто ўсведамляе, што наш рынак у Еўропе і ў Польшчы дэстабілізаваны прадуктамі з Расеі і Беларусі. Таму неабходна зрабіць усе магчымыя крокі, каб пераканаць еўрапейскія інстытуты ў тым, што мы павінны быць вельмі сур’ёзнымі ў пытанні ўвядзення лепшых і больш бяспечных правілаў для нашых краін у дачыненні да імпарту збожжа і прадуктаў харчавання з усходніх напрамкаў», – паведаміў кіраўнік польскага ўрада.
Нагадаем, што пратэсты польскіх фермераў пачаліся 9 лютага. Яны заблакавалі пераезды на мяжы з Украінай, патрабуючы амбежаваць або поўнасцю забараніць увоз сельскагаспадарчай прадукцыі з Украіны.
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10