навіны

Стала вядомае месца, дзе ўтрымліваюць беларуса Сяргея Ерамеева

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Звестак пра яго не было больш за два з паловай месяцы.

Стала вядомае месцазнаходжанне беларуса Сяргея Ерамеева, якога вінавацяць у выбухах на чыгунцы ў Расеі. Яго трымаюць у СІЗА «Лефортава» ў Маскве.
Сяргей Ерамееў
Сяргей Ерамееў
Як вядома, ў лютым беларускія праваабаронцы спрабавалі адшукаць месца, дзе трымаюць арыштаванага беларуса, бо звестак аб ягоным месцазнаходжанні не было два з паловай месяцы.
На дапамогу беларускім праваабаронцам прыйшлі расейскія калегі, і такім чынам удалося даведацца, што Сяргея ўтрымліваюць у СІЗА «Лефортава» ў Маскве.
Неўзабаве да зняволенага беларуса паспрабуе трапіць адвакат.
Падтрымаць Сяргея Ерамеева можна лістом або бандэроллю. Адрас: 111020, Масква, вул. Лефортаўскі вал, д. 5, корп. 2, СІЗА-2.
Нагадаем, што 29 лістапада на перагоне Ітыкіт – Акусікан падчас руху праз тунэль на Байкала-Амурскай магістралі загарэўся вагон грузавога цягніка. Пазней на гэтым жа ўчастку адбыўся другі падрыў грузавога цягніка, што ехаў аб’езнаю каляінаю. У выніку чатыры цыстэрны з палівам згарэлі, яшчэ дзве атрымалі пашкоджанні. Паліва разлілося на плошчы 150 квадратных метраў. Выбухі цягнікоў у Паўночнамуйскім тунэлі БАМу кваліфікавалі як тэракт.
7 снежня ФСБ Расеі паведаміла пра затрыманне ў Омску беларуса, падазраванага ў тэракце. На судзе стала вядома, што затрыманы – 52-гадовы Сяргей Ерамееў. Ён працаваў індывідуальным прадпрымальнікам, мае дваіх малых дзяцей, раней не быў пад судом. У Расеі сталага месца рэгістрацыі ў яго не было.
Віну Ерамееў прызнаў, а ў судзе заявіў, што хацеў спаралізаваць рух на чыгунцы, каб перашкодзіць транспартаванню вайсковых грузаў.
У снежні 2023 года ў Наваполацку праходзілі затрыманні людзей, якія маглі быць звязаныя з Сяргеем Ерамеевым, затрыманым ФСБ за нібыта дыверсію на расейскім БАМе. Людзей апытвалі і правяралі тэлефоны – пры гэтым некаторых накіроўвалі ў суд.
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10