навіны

Расейцы прасоўваюцца, але прарыву фронту няма. Што адбываецца ва Украіне?

Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Media Center Ukraine / mediacenter.org.ua)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Media Center Ukraine / mediacenter.org.ua)
podpis źródła zdjęcia

Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 2 сакавіка.

«Белсат» падводзіць вынікі 738-х содняў поўнамаштабнай вайны, распачатай Расеяй ва Украіне. Пра галоўныя падзеі станам на вечар 2 сакавіка чытайце ў нашым аглядзе.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Media Center Ukraine / mediacenter.org.ua)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Media Center Ukraine / mediacenter.org.ua)
Купянскі і ліманскі кірункі (паўночна-ўсходняя частка Харкаўскай вобласці, захад Луганскай і поўнач Данецкай)
У Генеральным штабе Збройных сілаў Украіны заявілі, што цягам апошніх содняў расейскія вайскоўцы не праводзілі наступальных аперацыяў на тэрыторыі Харкаўскай вобласці.
Разам з тым самыя ЗСУ, паводле аналітыкаў праекту Deepstate, адкінулі праціўніка з пазіцыяў каля сяла Табаеўка.
На суседнім ліманскім кірунку ініцыятыва застаецца за Узброенымі сіламі РФ, якія прынамсі 14 разоў атакавалі ў ваколіцах населеных пунктаў Церны, Ямпалаўка, Раздолаўка на поўначы Данецкай вобласці і каля Белагораўкі на Луганшчыне, але поспеху не дасягнулі.
Праўкраінскі тэлеграм-канал «Говорять Снайпер» піша, што пры гэтым каля Ямпалаўкі ЗСУ знішчылі не менш за шэсць адзінак тэхнікі праціўніка.
Самалёт А-50. Крыніца: war.telegraf.com.ua
Брытанская выведка: Расея, імаверна, прыпыніла палёты А-50 у раёне лініі фронту навіны
Прарасейскі «Рыбарь» прызнае эфектыўнасць абароны ўкраінцаў каля Белагораўкі, дзе яны часцяком паспяхова контратакуюць, даходзячы да ўскрайках прамысловай зоны. Пры гэтым адзначаецца, што за ЗСУ застаецца ключавая вышыня – адвал мясцовага мелавога кар’еру, – што істотна ўплывае на ход баёў на гэтым участку фронту.
Бахмуцкі кірунак (лінія фронту ў ваколіцах аднайменнага гораду ў Данецкай вобласці)
На бахмуцкім кірунку расейскія вайскоўцы наступаюць на захадзе і поўдні ад аднайменнага раённага цэнтру, імкнучыся выйсці да ўскрайкаў суседняга гораду Часаў Яр.
Генштаб ЗСУ піша пра восем няўдалых атак праціўніка каля сёлаў Багданаўка, Іванаўскае і Клішчыеўка.
Між тым іншыя паведамляюць, што УС РФ прасунуліся на асобных участках кірунку.
У Deepstate адзначаюць поспехі расейцаў у сяле Іванаўскае.
Тэлеграм-канал «Два майора» удакладняе, што ЗСУ выцесненыя на заходнія ўскрайкі сяла.
Расейскі ваенкор Сямён Пегаў гаворыць, што таксама войскі РФ прасунуліся на па ўсходзе ад Клішчыеўкі, але гэтую інфармацыю зняпраўджваюць іншыя крыніцы.
Аўдзееўскі кірунак (на поўначы ад Данецку)
На аўдзееўскім кірунку расейскія вайскоўцы наступаюць на захадзе ад раней занятага аднайменнага гораду.
Украінскае камандаванне паведамляе пра 24 адбітыя атакі праціўніка каля населеных пунктаў Бэрдычы, Арлоўка, Танэнькае, Первамайскае і Невельскае.
Пегаў гаворыць, што ЗСУ захоўваюць пазіцыі ў сёлах Бэрдычы і Арлоўка, пры гэтым у апошнім – контратакуюць. Нагадаем, раней шматлікія прарасейскія крыніцы пісалі пра захоп войскамі РФ гэтых населеных пунктаў.
«Рыбарь» піша, што адначасова з гэтым ЗСУ ўзводзяць новыя рубяжы абароны на захадзе ад лініі сутыкнення, а таксама мініруюць масты на рэках.
Навапаўлаўскі кірунак (ліні фронту на поўдні Данецкай вобласці)
Высокая наступальная актыўнасць расейцаў захоўваецца і на поўдні Данецкай вобласці, дзе яны не менш за 29 разоў атакавалі каля населеных пунктаў Краснагораўка, Георгіеўка, Пабеда, Новаміхайлаўка і Ураджайнае.
Пры гэтым у Deepstate пішуць, што ў Новаміхайлаўцы расейцы ўсё ж змаглі прасунуцца. Канал «Два майора» паведамляе, што расейцы штурмуюць сяло танкавымі падраздзяленнямі з поўдня.
Запарожскі і херсонскі кірункі (лінія фронту ў Запарожскай і Херсонскай вобласцях)
У Запарожскай вобласці найбольшая актыўнасць Узброеных сілаў РФ фіксуецца на выступе па фронце з поўдня ад гораду Арэхаў. Пегаў піша, што УС РФ пры падтрымцы артылерыі прасунуліся ў лесапасадцы на паўднёвым усходзе ад сяла Работына. Інфармацыю пацвярджае тэлеграм-канал «Рыбарь».
Іншая праўкраінская крыніца – канал «Два майора» – фіксуе баі ў ваколіцах Камянскага (недалёка ад былога Кахоўскага вадасховішча), але тут зменаў лініі фронту не адзначаецца.
На іншых участках фронту адзначаюцца лакальныя пазіцыйныя баі, а таксама артылерыйскія абстрэлы ўздоўж лініі сутыкнення.
Ва ўмовах актыўных баявых дзеянняў журналісты не маюць магчымасці аператыўна правяраць афіцыйныя паведамленні ўдзельнікаў вайны.
Наталля Кулыгіна belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10