навіны

Брытанская выведка: Расея, імаверна, прыпыніла палёты А-50 у раёне лініі фронту

Самалёт А-50. Крыніца: war.telegraf.com.ua
Самалёт А-50. Крыніца: war.telegraf.com.ua
podpis źródła zdjęcia

Армія РФ высвятляе, чаму не атрымалася папярэдзіць страту чарговага самалёта.

Выглядае, што Расея прыпыніла палёты самалётаў А-50, вядомых як «лятаючыя радары» уздоўж лініі фронту, паведамляе ў справаздачы брытанская выведка.
Самалёт А-50. Крыніца: war.telegraf.com.ua
Самалёт А-50. Крыніца: war.telegraf.com.ua
Палёты не будуць адноўленыя, пакуль армія РФ вядзе ўнутранае расследаванне і высвятляе, чаму не атрымалася папярэдзіць страту чарговага самалёта, а таксама спрабуе знайсці спосаб супрацьстаяць украінскімі сілам СПА.


,,

«Страта рэсурсу, які забяспечвае штодзённае камандаванне і кантроль над расейскімі дзеяннямі ў паветры, з высокай ступенню верагоднасці падрывае сітуатыўную абазнанасць экіпажаў самалёту», – гаворыцца ў паведамленні выведкі.


Расейская армія можа паспрабаваць пераабсталяваць іншыя самалёты ці вярнуць на службу раней закансерваваныя барты, каб кампенсаваць недахоп каштоўных А-50, кажуць брытанскія выведнікі.
23 лютага стала вядома, што быў збіты другі расейскі самалёт радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання А-50. Мінулы раз А-50 збілі над Азоўскім морам 14 студзеня 2024 года. У лютым 2023 года яшчэ адзін з такіх самалётаў быў пашкоджаны на аэрадроме ў Мачулішчах у Беларусі.
Знішчэнне ўкраінскай СПА гэтых самалётаў – сур’ёзная страта для Расеі, бо яны ўяўляюць сабой мадэрнізаваны лятаючы радар, які добра бачыць на вялікай адлегласці нізкалётныя і малапрыкметныя мэты. Брытанская выведка мяркуе, што ў лётным стане Расея мае менш за 10 самалётаў А-50, аднак дакладных звестак у адкрытым доступе няма.
Паводле даведніка Military Balance 2022, перад уварваннем ва Украіну ў лютым 2022 года, у Расеі было тры А-50 і шэсць А-50У (мадэрнізаваны варыянт). Пасля страты двух такіх самалётаў у Расеі будзе яшчэ менш магчымасцяў кантраляваць паветраную прастору над лініяй фронту і ва ўкраінскім тылу, што ў тым ліку аблегчыць і дзеянні ўкраінскай авіяцыі, паведамляў карэспандэнт ВВС.
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10