навіны

У Мазыры скончыў жыццё самагубствам працаўнік НПЗ

Мазырскі НПЗ. (Фота: Флагшток)
Мазырскі НПЗ. (Фота: Флагшток)
podpis źródła zdjęcia

Мужчына не вытрымаў ціску ў крымінальнай справе.

Работнік транспартавага цэху Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу здзейсніў суіцыд праз ціск у звязку з крымінальнаю справаю за крадзеж паліва, паведамляе «Флагшток».
Мазырскі НПЗ. (Фота: Флагшток)
Мазырскі НПЗ. (Фота: Флагшток)
Інцыдэнт адбыўся ў другой палове лютага 2024 года. Пра гэта гомельскаму выданню паведамілі дзве не звязаныя паміж сабою крыніцы.
Да самагубства мужчыну магла падштурхнуць праверка АБЭП, якая знайшла крадзеж дызельнага паліва ў цэху № 4 (транспартавы). Пад следствам у гэтай справе цяпер больш за 10 работнікаў. Адзін з кіроўцаў, верагодна, не вытрымаў ціску і перацяў сабе жылы, ад чаго памёр у сябе ўдома.
1 снежня мінулага года, таксама ў Мазыры, на «Мазырсолі» пасля пагрозы звальнення памёр сушыльнік цэху № 2 Мікалай Заяц.
29 лістапада 2023 года здзейсніў суіцыд 30-гадовы работнік «Гомсельмашу»: мужчына скокнуў з будынку заводакіраўніцтва з пятага паверху.
У неафіцыйнай групе 1-га рудаўпраўлення ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» 21 студзеня 2024 года з’явілася паведамленне пра гібель працаўніка «Беларуськалію». Зменнага майстра знайшлі павешаным.
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10