Беларус у Варшаве задумаў праект самаабароны для жанчын, каб мінімізаваць «гамон»
02.03.2024, 14:27
Дворец культуры и науки в Варшаве, Польша (Фота: АГ / Белсат)
podpis źródła zdjęcia
1 сакавіка стала вядома пра смерць беларускі Лізаветы, якую згвалтавалі ў цэнтры Варшавы.
Беларускі прадпрымальнік Мікіта Шацёр, які раней быў дырэктарам бару «Svabody.4» у Менску, а цяпер жыве ў Варшаве, ініцыяваў стварэнне праекту для абароны жанчын ад гвалту. Гэта стала адказам на смерць беларускі Лізы, якая стала ахвярай згвалтавання.
Дворец культуры и науки в Варшаве, Польша (Фота: АГ / Белсат)
«Ніводная дзяўчына не можа быць на 100 працэнтаў гатовая даць жорсткі адпор пры нападзе неадэкватнага ілба, бо гэта гамон, але кожная дзяўчына можа інвеставаць у сваю бяспеку: трэнаваць рэфлексы і рэакцыі на рэдфлагі і іншыя маркеры, якія сігналізуюць аб небяспецы; практыкаваць асновы самаабароны», – заявіў прадпрымальнік у Instagram.
Цяпер ён шукае людзей, «якія маюць моцную матывацыю дапамагчы з рэалізацыяй».
«Мы створым некамерцыйны праект, задачай якога будзе зрабіць жыццё дзяўчыны больш бяспечным і мінімізаваць гамон у выпадку нападу», – падкрэсліў Мікіта Шацёр.
Нагадаем, што 1 сакавіка стала вядома пра смерць 25-гадовай беларускі Лізаветы, якую згвалтавалі ў цэнтры Варшавы. Напад на яе адбыўся 25 лютага, калі яна вярталася ўначы дадому пешшу. Злачынца кінуўся на яе з нажом, прыціснуў да брамы, душыў і згвалціў. Лізавета ў непрытомным стане доўгі час ляжала на сходах. Яе знайшоў ахоўнік, які прыйшоў на працу ў ранішнюю змену. Ратавальнікі, якія прыбылі на месца здарэння, спрабавалі яе рэанімаваць, потым даставілі ў клінічны шпіталь.
Дзяўчына ўвесь час заставалася пад апаратам штучнай вентыляцыі лёгкіх. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, у выніку таго, што нападнік яе душыў, у дзяўчыны спынялася сэрца, у мозг пэўны час не паступаў кісларод, што выклікала незваротныя наступствы.