навіны

Папаўненне спісу «экстрэмістаў» і суд над велаактывісткай

Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Daniel Abbatt / pexels.com)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Daniel Abbatt / pexels.com)
podpis źródła zdjęcia

Хроніка рэпрэсій за 1 сакавіка.

«Белсат» працягвае сачыць за хронікай рэпрэсіяў у Беларусі. Прыводзім факты палітычнага ціску станам на 1 сакавіка.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Daniel Abbatt / pexels.com)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Daniel Abbatt / pexels.com)
Суд над палітзняволенай Святланай Кароль прызначаны на 11 сакавіка ў Гомельскім абласным судзе. Працэс пройдзе ў закрытым рэжыме. Пенсіянерку і старшыню абласнога грамадскага аб’яднання «ВелаГомель» абвінавачваюць у паклёпе на Лукашэнку (арт. 367 КК), а таксама ў распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы паводле (арт. 130 КК). У 2020 годзе Святлана далучылася да Гомельскай Каардынацыйнай рады. Дома ў жанчыны засталіся маці сталага веку і муж з анкалагічнай хваробай, якімі яна апякуецца.
Падчас маніторынгу інтэрнэт-сайтаў пракуратура Гомельскага раёну знайшла ў беларускай інтэрнэт-краме Bestbooks.by кнігу Бахарэвіча «Сабакі Еўропы» і змусіла зняць яе з продажу. У траўні 2022 года кніга была прызнаная «экстрэмісцкімі матэрыяламі».
1 сакавіка МУС дадало траіх беларусаў у спіс экстрэмістаў: гэта мастачка Ганна Крук, брэсцкі айцішнік, асуджаны за данаты беларускім добраахвотнікам, Аляксандр Сысоеў і былы ваенны Дзмітры Гулін.
Сілавікі затрымалі гарадзенца Сяргея Ганчарука за распаўсюд «экстрэмізму» і ўдзел у пратэстах. Відэа з мужчынам з’явілася ў тэлеграм-канале ГУБАЗіКаўцаў, дзе гаворыцца, што Сяргей распаўсюджваў «экстрэмісцкія» матэрыялы і тройчы ўдзельнічаў у акцыях пратэсту.
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10