навіны

У Беларусі за 2023 год былі скрадзеныя 569 аўтаў

Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: oka.fm)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: oka.fm)
podpis źródła zdjęcia

Лідар у выкраданнях – марка «Volkswagen».

У 2023 годзе ў Беларусі былі скрадзеныя 569 аўтамабіляў, піша «Office Life» са спасылкаю на часопіс «Страхование в Беларуси». Адшукаць удалося 563 аўты.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: oka.fm)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: oka.fm)
Найбольш папулярнаю маркай у злодзеяў стаўся «Volkswagen». Агулам былі скрадзеныя 80 машын, не ўдалося адшукаць толькі адну з іх. Большасць выкраданняў прыходзіцца на Менскую вобласць (23 выпадкі).
Топ-5 найбольш папулярных марак сярод выкрадальнікаў аўтаў:
Акрамя таго, дадае выданне, скралі толькі адно аўта маркі «Porsche» і ніводнага «Saab».
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10