навіны

Памёр беларускі актор Дзмітрый Малашчыцкі

Дзмітрый Малашчыцкі. (Фота: TUT.by)
Дзмітрый Малашчыцкі. (Фота: TUT.by)
podpis źródła zdjęcia

Ён выступаў з заклікам вызваліць палітвязняў і правесці сумленныя выбары.

Дзмітрыю Малашчыцкаму было 45 гадоў. Пра ягоную смерць паведаміла ў сацсетках акторка і спявачка Анастасія Шпакоўская.
Дзмітрый Малашчыцкі. (Фота: TUT.by)
Дзмітрый Малашчыцкі. (Фота: TUT.by)
Малашчыцкі з сярэдзіны нулявых зняўся ў дзясятках расейскіх, украінскіх і беларускіх фільмах і серыялах. Сярод іх – «Сваты», «Мухтар. Новы след», «Мужчыны не плачуць» і іншыя вядомыя праекты.
У 2020 годзе ён прыняў удзел у запісу відэазвароту прадстаўнікоў творчых прафесіяў з патрабаваннем вызваліць беларускіх палітвязняў.


,,

«Я беларус і жыву ў Беларусі. У маёй краіне адбываецца бязмежжа яшчэ большае, чым за апошнія 26 гадоў. Яно мне надакучыла. Я патрабую сумленных выбараў. Я патрабую вызваліць палітвязняў», – казаў Малашчыцкі ў тым роліку.


Пра прычыны смерці нічога не паведамляецца.
Глеб Нержын belsat.eu .eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10