Лукашэнка падпісаў указ аб пераводзе дзяржаўных органаў на працу ва ўмовах ваеннага часу
04.03.2024, 19:14
Лукашэнка з вайскоўцамі. (Фота: president.gov.by)
podpis źródła zdjęcia
Дакумент удасканальвае парадак дзеянняў пры ўвядзенні ваеннага становішча.
Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ «Аб пераводзе дзяржаўных органаў і іншых арганізацый на працу ва ўмовах ваеннага часу». Дакумент вызначае парадак дзеянняў ўладаў у «перыяд нарастання ваеннай пагрозы і ў ваенны час».
Лукашэнка з вайскоўцамі. (Фота: president.gov.by)
Як тлумачыцца ў паведамленні яго прэс-службы, «дакумент удасканальвае парадак пераводу дзяржаўных органаў і іншых арганізацый з працы ва ўмовах мірнага часу на ваенны, забеспячэння іх узгодненага і эфектыўнага ўзаемадзеяння пры ўзнікненні пагроз нацыянальнай бяспецы з улікам змянення ваенна-палітычных умоваў».
Указам вызначана кола дзяржаўных органаў, на якія распаўсюджваецца яго дзеянне, у тым ліку яно дапоўнена Усебеларускім народным сходам, палатамі Нацыянальнага сходу, Канстытуцыйным і Вярхоўным судамі. Кіраўнікам асобных дзяржаўных органаў і шэрага арганізацый у выпадку ўвядзення ваеннага становішча могуць прысвоены вайсковыя званні.
,,
«Выданне Указа дасць магчымасць забяспечыць сістэмнае і бесперабойнае функцыянаванне дзяржаўнага апарату ў перыяд нарастання ваеннай пагрозы і ў ваенны час», – зазначаецца ў прэс-рэлізе.