Расеец знік у Тбілісі і трапіў у СІЗА РФ – вінаваціць паліцыю Грузіі ў незаконнай выдачы
05.03.2024, 21:49
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: ekhokavkaza.com)
podpis źródła zdjęcia
Мужчыну будуць судзіць за тэрарызм. Тыя, што праходзяць па гэтай жа справе, заявілі пра катаванні.
Расеец Ількін Мелікаў, якога выкралі ў Тбілісі і перадалі расейскім сілавікам, напісаў сваякам, што ў гэтым удзельнічала грузінская паліцыя, паведамляе «Вот Так» са спасылкай на ліст мужчыны.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: ekhokavkaza.com)
Раней Ількін Мелікаў збег і Грузію прасіў там палітычнага прытулку пасля таго, як быў затрыманы і збіты сілавікамі ў Расеі. Цяпер мужчыну вінавацяць ва «ўдзеле ў дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі “Нижневартовский джамаат”».
Мелікаў піша родным, што 29 красавіка 2022 года яго спынілі ў Тбілісі некалькі чалавек у цывільным і адзін у паліцэйскай камізэльцы.
,,
«Наколькі я зразумеў, гэта была крымінальная паліцыя. Ніхто з іх не прадставіўся, калі мяне спынілі», – распавёў Мелікаў.
Мелікаў нібыта быў падобны да рабаўніка, якога шукала паліцыя.
«Сказалі, пойдзем паглядзім на замежны пашпарт і прывязем цябе назад. Я пагадзіўся, мы селі ў серабрыстае BMW трэцяй серыі, кузаў 46, чатырохдзверка. Даехалі да дому. Паліцыянты сказалі, што са мной зойдуць у двор. Думаў, пачакаюць мяне, пакуль вынесу пашпарт, але яны далей зайшлі ў дом, нягледзячы на мае пярэчанні. Сфоткалі пашпарт і мяне, сказалі, маўляў, пакажуць пацярпеламу на апазнанні. Пачалі абшукваць кватэру і збіраць мае рэчы, кажуць: паедзем у аддзяленне на апазнанне і там абшукаем торбу. Кажу ім: навошта браць рэчы, абшукайце ўсё тут. Я дастаю тэлефон, кажу, пачакайце, патэлефаную адвакату. У іх ледзь не паніка пачалася. Пачалі скручваць рукі і даставаць з рук тэлефон, а потым прымусілі яго выключыць», – напісаў мужчына.
Потым, па словах Мелікава, яму сказалі, што павязуць у аддзяленне паліцыі, а на справе адвезлі да мяжы і перадалі ў Расею. На пытанне, чаму адбываецца парушэнне правоў Мелікава, паліцыянты адказалі, што ён не грамадзянін Грузіі. Ён таксама сцвярджае, што яго прымусілі падпісаць паперу, што ён добраахвотна перайшоў мяжу.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: ekhokavkaza.com)
Абвінавачаныя ва ўдзеле ў «Нижневартовском джамаате» асуджаныя ў Расеі на тэрміны ад 12 да 19 гадоў пазбаўлення волі. Усе заявілі пра жорсткія катаванні і фальсіфікацыі матэрыялаў справы.
Выпадак Мелікава не адзіны, калі ў Грузіі знікалі грамадзяне Расеі, якіх пераследавалі на радзіме. Сярод іх актывіст, удзельнік руху «Артподготовка» Рафаіл Шэпелеў. Цяпер мужчына, імаверна, таксама знаходзіцца ў СІЗА ў Расеі.