навіны

Грошы, сабраныя на лячэнне загінулай у Варшаве дзяўчыны, не пойдуць на аплату паслуг шпіталю

Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Justyna Rojek / East News)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Justyna Rojek / East News)
podpis źródła zdjęcia

Імаверна, іх вернуць ахвяравальнікам.

У шпіталі, у якім беларуска Лізавета была пасля згвалтавання ў цэнтры Варшавы, падкрэсліваюць, што грошы, сабраныя на лячэнне дзяўчыны, хутчэй за ўсё, не будуць выкарыстаныя для аплаты іх паслуг. Таксама ў шпіталі заявілі, што ў пытанні аплаты маюць намер звярнуцца ў беларускую амбасаду ў Польшчы, бо гэтага патрабуюць зацверджаныя працэдуры.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Justyna Rojek / East News)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Justyna Rojek / East News)
На пытанні «Белсату» пра тое, ці будзе шпіталь выстаўляць нейкі рахунак і хто будзе плаціць за наданыя паслугі, бо вядома, што хлопец Лізаветы збіраў грошы на ейнае лячэнне, прэс-сакратар шпіталю Барбара Меткоўска адказала, што існуюць зацверджаныя працэдуры: найперш будзе адпраўлены зварот у беларускую амбасаду ў Польшчы, пасля таксама трэба будзе спраўдзіць, ці мела Лізавета статус уцякачкі, бо гэта будзе шмат на што ўплываць.
Наколькі цяпер вядома, Лізавета падавала хадайніцтва аб міжнароднай ахове, але, падобна, працэдура не была даведзеная да канца. Як патлумачылі ў шпіталі, у выпадку, калі б Лізавета мела статус уцякачкі, усе рахункі аплочвала б польская дзяржава.


,,

«Гэтае рашэнне [пра аплату рахункаў] не будзе прынятае хутка, і, напэўна, гэта не адбудзецца ў найбліжэйшыя дні, бо тут трэба правесці шмат юрыдычных дзеянняў», – адзначыла Барбара Меткоўска.


Але ўжо ясна, што аплатамі не будзе займацца хлопец загінулай беларускі, дадала прэс-сакратар шпіталю.
Што ж да сумы, якую Даніла, сябар загінулай, сабраў на лячэнне Лізаветы, то Барбара Меткоўска падкрэсліла, што, хутчэй за ўсё, гэтыя грошы будуць вернутыя ахвяравальнікам.


,,

«Мы з грашыма са збору не маем нічога агульнага і, вельмі імаверна, мець не будзем», – падкрэсліла Барбара Меткоўска.


Акрамя таго, прадстаўніца шпіталю паведаміла пра тое, што цела Лізаветы перададзенае ва ўстанову судовай медыцыны для правядзення працэдуры анатамавання.
Нагадаем, што злачынцу выстаўленыя абвінавачанні ў сексуальным злачынстве, рабаванні і замаху на забойства з ужываннем небяспечнай зброі.
Калі вынікі анатамавання цела пацвердзяць, што смерць Лізаветы наступіла ў выніку дзеянняў нападніка, то гэта можа паўплываць на абвінавачанні, выстаўленыя Дор’яну С., і ён паўстане перад судом за яе забойства.
25 лютага ў Варшаве на 25-гадовую беларуску Лізавету напаў 23-гадовы Дор’ян С., згвалціў яе і душыў, праз што ў Лізаветы здарылася гіпаксія, якая пацягнула за сабою незваротныя наступствы для мазгоў. 1 сакавіка беларуска памерла ў шпіталі. Нападніка затрымалі праз некалькі гадзінаў пасля здзяйснення злачынства.
Месца, дзе загінула беларуска Лізавета. (Фота: скрыншот з відэа tvn24.pl)

Новыя падрабязнасці пра забойства беларускі ў Варшаве

навіны
6 сакавіка ў Варшаве пройдзе марш памяці 25-гадовай Лізаветы. Пунктам збору будзе месца, дзе адбылося злачынства, вуліца Журавя, 47 (Żurawia 47). Акцыя пачнецца а 18:00.
Раман Шавель belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10