Знянацку: суд у Крупках апраўдаў абвінавачанага ў распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў
05.03.2024, 14:03
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia
Гэта рэдкі выпадак для цяперашняй Беларусі.
Крупскі раённы суд у канцы студзеня разгледзеў справу вайскоўца, якога абвінавачвалі ў распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў, і вынес апраўдальнае рашэнне, паведамляе радыё «Свабода». Гэта рэдкі выпадак для цяперашняй Беларусі.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Белсат)
Пад суд трапіў вайсковец (ягонае званне не паведамляецца, але гэта можа быць афіцэр), які жыве ў пасёлку Бобр Крупскага раёну. У яго ў адной з сацсетак знайшлі падпіскі на два рэсурсы, прызнаныя ў Беларусі «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Відаць, у вайсковай частцы было правяранне тэлефонаў у вайскоўцаў.
Сваёй віны мужчына не прызнаў, заявіў, што падпіска была зробленая «каля пяці гадоў таму», іх ён працяглы час не праглядаў і мэты распаўсюду не меў. У выніку суддзя Любоў Сівакова не знайшла ў дзеяннях вайскоўца складу адміністратыўнага правапарушэння. Мабільны тэлефон уладальніку вярнулі.
Разам з тым, толькі ГУБАЗіК за 2023 год затрымаў звыш за 1100 чалавек у справах, звязаных з палітыкай. А рэпрэсіямі ў краіне займаюцца і іншыя сілавыя структуры.