Беларусы глядзяць на будучыню эканомікі з аптымізмам, чаго не скажаш пра ўлады
05.03.2024, 21:25
пакупнік у краме (Фота: Аляксандр Побат / 1prof.by)
podpis źródła zdjęcia
Каб зберагчы грошы, беларусы купляюць валюту і кватэры.
Беларусы сталі з большым аптымізмам глядзець на становішча ў эканоміцы краіны, але менш зберагаюць грошы і масава ўкладаюць іх у нерухомасць. Пры гэтым беларуская эканоміка ўперлася ў столю і ўступіла ў жорсткі канфлікт з намерамі ўладаў. Пра гэта сведчаць дадзеныя новай хвалі маніторынгу, які правёў BEROC у лютым 2024 года. Прыводзім самае цікавае.
пакупнік у краме (Фота: Аляксандр Побат / 1prof.by)
Згодна з вынікамі апытання жыхароў беларускіх гарадоў, толькі 26 % рэспандэнтаў лічаць, што стан эканомікі Беларусі «хутчэй дрэнны». Для параўнання год таму, у сакавіку 2023 года, такіх рэспандэнтаў было 39 %, а ў канцы 2021 года – 57 %.
Каля 52 % рэспандэнтаў ацэньваюць стан эканомікі як палепшаны, або нейтральны. Пры гэтым матэрыяльнае становішча сваёй сям’і беларусы па-ранейшаму ацэньваюць крыху лепш. Аб дрэнным матэрыяльным становішчы ў лютым заявілі 17 % рэспандэнтаў.
У беларусаў стала больш аптымізму адносна будучыні. Каля 25 % апытаных разлічваюць на паляпшэнне эканамічнай сітуацыі ў краіне. 31 % рэспандэнтаў заявілі, што чакаюць паляпшэння матэрыяльнага становішча сваёй сямʼі ў найбліжэйшы год. 36 % мяркуюць, што яно не зменіцца.
32 % рэспандэнтаў паведамілі, што ў іх скараціліся даходы, што адпавядае ўзроўню мінулага года. Асноўнымі прычынамі зніжэння даходаў рэспандэнты назвалі рост коштаў, а на другое месца выйшла зніжэнне колькасці заказаў, кліентаў.
,,
«Доля людзей, у якіх скарачаецца даход, знізілася да 23 %. Сярод іх вялікая колькасць дарослых людзей ад 55 да 64 гадоў, жыхароў Менску. Таксама супрацоўнікі сферы IT паведамляюць аб зніжэнні даходу. Стала больш людзей з асяроддзя самазанятых, прадпрымальнікаў, якія кажуць аб тым, што даход скараціўся», – патлумачыла аўтарка даследавання Віялета Панасевіч.
Рэагуючы на зніжэнне даходаў, беларусы сталі больш эканоміць на пакупках і пратэрмінаваных плацяжах. Пры гэтым вырасла доля тых, хто эканоміць на ежы, а таксама пачаў выдаткоўваць зберажэнні. Па словах даследчыцы, нежаданне зберагаць грошы ў цэлым стала характэрным для паводзін беларусаў, незалежна ад іх узроўню даходаў.
Беларусы працягваюць у цэлым падтрымліваць рэгуляванне коштаў – 61 % рэспандэнтаў заявіў, што рэгуляванне зʼяўляецца дакладна правільным ці хутчэй правільным рашэннем. З большага гэта асобы, якія атрымліваюць інфармацыю з дзяржаўных СМІ. На пытанне, што рабіць з коштавым рэгуляваннем далей, большасць выказалася за яго ўзмацненне ці пакіданне на тым жа ўзроўні. Толькі 8 % сказалі, што рэгуляванне трэба адмяніць. Пры гэтым парадаксальна тое, што беларусы цалкам ўсведамляюць негатыўныя наступствы коштавага рэгулявання. Яны асцерагаюцца, што стане менш тавараў, зменшыцца іх якасць, закрыюцца прадмпрыемствы і кампаніі, будзе далейшы рост коштаў.
Беларусы не хочуць зберагаць свае грошы. 41 % увогуле не ашчаджае, 30 % адзначылі, што зберагаюць менш, чым рабілі раней. На гэта ўплывае ў тым ліку цяперашні рост коштаў.
Як беларусы зберагаюць грошы? На першым месцы – набыццё валюты. На другім месцы – набыццё нерухомасці, што пацвярджае бум на гэтым сегменце рынку ў Беларусі. Затым ідуць банкаўскія дэпазіты ў беларускіх рублях і зберажэнні ў наяўных грошах.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Аляксандр Побат / 1prof.by)
У набыцці нерухомасці беларусы бачаць перспектывы ў будучыні (рост коштаў), а таксама стабільнасць: яны лічаць, што гэта – крок да эканамічнай бяспекі і ўстойлівасці. Акрамя гэтага, такі спосаб зберагання грошай бачыцца беларусамі як адзін з галоўных з-за адсутнасці альтэрнатывы. І сапраўды, у беларусаў зараз з-за ўсіх абмежаванняў і санкцый няма асабліва варыянтаў.
Такія формы інвеставання, як накапляльнае страхаванне, крыптавалюты ці аперацыі на фондавых рынках не з’яўляюцца папулярнымі ў беларусаў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Аляксандр Побат / 1prof.by)
У чацвёртым квартале мінулага года вычарпаўся эканамічны рост, які адбываўся цягам 2023 года, адзначыў старшы навуковы супрацоўнік BEROC эканаміст Дзмітрый Крук. Эксперт канстатуе: эканоміка дасягнула столі і выйшла на плато.
Разам з гэтым з-за празмернага стымулявання эканомікі напрыканцы мінулага года ўзмацніліся дыспрапорцыі ў ёй. Адзін з ключавых фактараў, які абумоўлівае рызыкі на бліжэйшы час – гэта рывок ва ўнутраным попыце, перш за ўсё ў спажыванні беларусаў, які падаграецца неадэкватным ростам заробкаў.
Негатыўны ўплыў на эканоміку аказвае і няўстойлівасць на знешніх рынках: асеў фізічны аб’ём экспарту пасля яго аднаўлення з лета 2022 года. Гэта можа ўказваць на вычарпанне магчымасцей аднаўленчага росту экспарту.
,,
«На мой погляд, гэты жорсткі канфлікт сітуацыі ў эканоміцы з намерамі эканамічных уладаў добра візуалізуецца вобразам чалавека, які ў буру спрабуе ісці наперад, а яго ветрам адкідвае назад. Гэта значыць, ва ўладаў ёсць жаданне рухацца наперад насуперак таму, што ўсё, што ёсць вакол, штурхае іх назад», – адзначыў Дзмітрый Крук.
У канцы 2022-га і пачатку 2023 года незалежныя эканамісты лічылі, што беларускаму ўраду не ўдасца выканаць планы, пастаўленыя на мінулы год. Але беларускі бізнэс прадэманстраваў небывалыя ўменні па адаптацыі да сітуацыі – і эканоміка паказала рост. Гэтаму спрыяла шмат фактараў, у тым ліку аднаўленне паставак калійных угнаенняў і моцныя старанні чыноўнікаў. Аднак паўтарыць гэтую ж схему ў 2024 годзе не атрымаецца.
Дзмітрый Крук падкрэслівае, што цяпер сітуацыя кардынальна адрозніваецца: па сутнасці, эканоміка ўперлася ў столь і з боку вытворчасці, і з боку попыту. Патэнцыйны рост можа быць у сферы нафтапрадуктаў, а таксама ў галіне IT і транспарту. Па астатніх галінах эканаміст не бачыць нават гіпатэтычныя магчымасці для нарошчвання аб’ёмаў выпуску.
Гэтую думку пацвярджае і навуковы супрацоўнік BEROC эканаміст Анатоль Харытончык.
«Цяпер мы ў той кропцы, калі прасторы для аднаўленчага росту няма. Яна ўжо вычарпаная. Гэта і мае адзнакі, але і ў Нацбанку ёсць падобны графік, які паказвае прыкладна такую ж карціну: зараз эканоміка перагрэтая, і ўжо няма той прасторы для росту, якая была ў мінулым годзе», – рэзюмаваў Анатоль Харытончык.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* and other Trusted TVP Partners, for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.