навіны

Былога палітвязня Андрэя Кудзіка затрымалі паводле новай крымінальнай справы

Андрэй Кудзік. Крыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна» / Telegram
Андрэй Кудзік. Крыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна» / Telegram
podpis źródła zdjęcia

У ліпені 2023-га мужчына выйшаў на волю пасля двух гадоў у турме.

Былы палітычны вязень, актывіст з Вялейкі Андрэй Кудзік не выйшаў на волю пасля содняў. Стала вядома, што супраць яго завялі новую крымінальную справу, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».
Андрэй Кудзік. Крыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна» / Telegram
Андрэй Кудзік. Крыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна» / Telegram
Мужчыну інкрымінуюць ч. 1 арт. 369 КК РБ («Абраза прадстаўніка ўлады»).
Андрэя Кудзіка неаднаразова пераследавалі за пікетаванне і выказванне грамадзянскай пазіцыі на працягу 2020 і 2021 гадоў: затрымлівалі, штрафавалі, арыштоўвалі.
У лютым 2022-га Андрэю прысудзілі 2 гады калоніі паводле «народнага» арт. 342 КК («Арганізацыя ці ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак»). На судзе актывіст не прызнаў віны і адмовіўся даваць паказанні. 18 ліпеня 2023 года палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.
У кастрычніку 2023 года Кудзіка арыштавалі, яму прызначылі 15 содняў за віншаванне Украіны з Днём незалежнасці ў TikTok.
Паводле «Вясны», у Беларусі на дзень 6 сакавіка 2024 года – 1412 палітычных вязняў.
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10