навіны

Птушкi вяртаюцца, а людзi – не. Галоўныя падзеі ў малюнках

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
podpis źródła zdjęcia

А ці здагадаецеся без нашых падказак, пра што ідзецца ў малюнках?

Мастак Дэ Лёс разам з «Белсатам» сочыць за галоўнымі падзеямі, якія ўплываюць на жыццё беларусаў ці выклікаюць шырокі рэзананс у грамадстве.
А ці здагадаецеся без нашых падказак, пра што ідзецца ў малюнках?
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Намеснік міністра ўнутраных справаў Генадзь Казакевіч у інтэрв’ю СТБ распавёў пра барацьбу з праціўнікамі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі і пагрозу выкарыстання новых тэхналогіяў. «Мае калегі з ГУБАЗ кажуць, што наступная рэвалюцыя будзе рэвалюцыяй TikTok, – заявіў намеснік міістра, – І яна зусім не такая бяскрыўдная. Канкрэтна, напрыклад, год таму ў Расейскай Федэрацыі па пстрычцы ў TikTok 40 тысяч маладых людзей выйшлі на вуліцы, і яны біліся з АМАПам. Хлопчыкі і дзяўчынкі, якім 14 гадоў і вышэй. Іншымі словамі, тэхналогіі ў дзеянні».
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Напярэдадні 8 сакавіка Аляксандр Лукашэнка выступіў перад сяброўкамі «Беларускага саюзу жанчын». «У Беларусі няма гендарнай няроўнасці. Створаныя ўмовы для нараджэння і выхавання дзяцей. Засталося толькі жаночую партыю стварыць!» – заявіў палітык.
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Напярэдадні 8 сакавіка ў Менску прадаюць цюльпаны ад 3 рублёў за штуку. Як пішуць нашыя калегі, у трэндзе чорныя адценні.
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Ва ўмовах скарачэння колькасці памежных пераходаў паміж Беларуссю і Літвою павялічваюцца чэргі на беларуска-польскай мяжы.
Дарэчы, гандаль паміж Менскам і Варшавай істотна скараціўся за апошнія 2 гады, але нягледзячы на гэта ў двухбаковых стасунках абʼем гандлю ўсё адно вымяраецца сотнямі млн еўраў. Вось тут мы падрабязна расказваем пра гэтую тэму.
Удзень на поўдні краіны ўжо сапраўдная вясна – да плюс 10, хоць сіноптыкі і папярэджваюць пра замаразкі да мінус 10 уначы.
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Мастак Дэ Лёс іранічна заўважае: «Пачалася вясна. Птушкi вяртаюцца ў Беларусь, а людзi – не».
Хочацца дадаць, пакуль не.
belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10