навіны

У Літве распавялі, як літоўцаў вярбуюць шпіёніць для спецслужбаў Беларусі

Вежа Гедзіміна. Вільня, Літва. 21 лютага 2024 года. (Фота: Белсат)
Вежа Гедзіміна. Вільня, Літва. 21 лютага 2024 года. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

У літоўскія спецслужбы звяртаецца ўсё больш літоўцаў з расповедамі пра спробы вербавання.

Літоўцаў, якіх падазраюць у шпіянажы на карысць рэжыму Лукашэнкі, хутчэй за ўсё, завербавалі падчас паездак у Беларусь. Пра гэта заявіў кіраўнік Другога дэпартаменту аператыўных службаў, палкоўнік Элягіюс Паўлавічус, піша «DELFI».
Вежа Гедзіміна. Вільня, Літва. 21 лютага 2024 года. (Фота: Белсат)
Вежа Гедзіміна. Вільня, Літва. 21 лютага 2024 года. (Фота: Белсат)
«Імаверна, іх завербавалі падчас паездак у Беларусь», – кажа Элягіюс Паўлавічус.
Падазраюць, што гэтыя грамадзяне перадавалі спецслужбам Лукашэнкі незасакрэчаную інфармацыю пра літоўскае войска, добраахвотніцкія сілы, перамяшчэнні вайсковай тэхнікі і месцы яе размяшчэння, цывільныя аб’екты стратэгічнага значэння і г. д. Доступу да сакрэтнай інфармацыі яны не мелі.
Мяркуецца, што перададзеныя звесткі «дапамаглі прадстаўнікам недэмакратычнага рэжыму Беларусі ўчыняць дзейнасць супраць Літвы».
Пра затрыманне шпіёнаў стала вядома 7 сакавіка. Паведамляецца, што ў канцы 2023 года некалькі грамадзянаў Літвы былі затрыманыя за шпіянаж на карысць рэжыму Лукашэнкі.
«Неабавязкова грамадзяне Беларусі, грамадзяне Літвы таксама могуць працаваць на замежныя спецслужбы», – дадае Паўлавічус.
Кіраўнік Дэпартаменту дзяржбяспекі Літвы Дарус Яўнішкіс заяўляе, што ў спецслужбы звяртаюцца ўсё больш літоўцаў з расповедамі пра спробы вербавання:
«Людзі не хаваюць, прыходзяць і распавядаюць. Не назаву колькасці, але такіх выпадкаў нямала», – адзначае Паўлавічус.
ДДБ у чэрвені 2023 года папярэджваў пра актывізацыю спецслужбаў Беларусі на мяжы. Ён паведамляў, што жыхароў Літвы дапытваюць на мяжы, іх шантажуюць, ціснуць, прымушаюць супрацоўнічаць з лукашэнкаўскімі службамі. ДДБ рэкамендаваў жыхарам Літвы адмовіцца ад паездак у Беларусь.
У Літве на гэты момант пражываюць больш як 60 тысяч грамадзянаў Беларусі. У грамадстве і ў дзяржаўных установах усё часцей непакояцца, ці насамрэч усе гэтыя людзі лаяльныя Літве, ці не ствараюць яны небяспекі.
Заснавальнік Спецслужбы літоўскай арміі палкоўнік у запасе Саўлюс Гузявічус сказаў, што цяпер асабліва спрыяльная сітуацыя для ажыццяўлення аперацыяў укаранення агентаў. Прафесар Вайсковай акадэміі Літвы Гіедрус Часнакас лічыць, што «агентура можа працаваць і без асаблівай напружанасці, збіраць інфармацыю, перадаваць яе спецслужбам Беларусі».
Ася Саковіч belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10