навіны

Амбасада ЗША і МЗС Вялікай Брытаніі папярэдзілі пра рызыку тэрактаў у Маскве найбліжэйшым часам

Амбасада ЗША ў Маскве. (Фота: GW Blogs)
Амбасада ЗША ў Маскве. (Фота: GW Blogs)
podpis źródła zdjęcia

Імавернасць тэрактаў ацэньваецца як непазбежная.

На сайце амбасады ЗША ў Расеі з’явілася паведамленне пра магчымыя тэракты ў Маскве цягам наступных 48 гадзінаў – 8 і 9 сакавіка. Такое ж папярэджанне апублікаваў МЗС Вялікай Брытаніі.
Амбасада ЗША ў Маскве. (Фота: GW Blogs)
Амбасада ЗША ў Маскве. (Фота: GW Blogs)
Амбасада ЗША ўвечары 7 сакавіка паведаміла, што працягвае адсочваць інфармацыю, паводле якой экстрэмісты плануюць найбліжэйшым часам атакаваць месцы масавых збораў людзей, у тым ліку канцэрты. Імавернасць тэрактаў ацэньваецца як непазбежная.


,,

«Дзеянні, якія неабходна выканаць: пазбягайце натоўпаў, сачыце за абнаўленнямі ў мясцовых СМІ, сачыце за сваім атачэннем», – гаворыцца ў паведамленні амбасады.


Падобнае папярэджанне з’явілася таксама на сайце МЗС Вялікай Брытаніі:


,,

«Тэрарысты з высокай імавернасцю паспрабуюць здзейсніць тэракты ў Расеі».


Атакаванымі, паводле брытанскага МЗС, могуць быць: папулярныя турыстычныя месцы, імпрэзы ў грамадскіх месцах, зоны, не кантраляваныя службай бяспекі, напрыклад, рынкі, транспартныя сеткі.
Дыпламаты заклікаюць захоўваць асцярожнасць.
МЗС Нямеччыны тым часам катэгарычна не рэкамендуе цяпер ехаць у Расейскую Федэрацыю, асабліва ў мясціны, што мяжуюць з Украінай. Яшчэ МЗС папярэджвае, што ў Расеі грамадзянам Нямеччыны з падвойным грамадзянствам можа пагражаць адвольны арышт.
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10