навіны

Швецыя афіцыйна сталася чальцом NATO

Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: trend.az)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: trend.az)
podpis źródła zdjęcia

Швецыя зрабілася 32-м саюзнікам Альянсу.

Усе краіны – сябры NATO ўхвалілі заяўку Швецыі на ўступленне ў Альянс, паведамляе прэс-служба шведскага Міністэрства абароны. Пратакол аб далучэнні Швецыі да NATO набыў моц, інфармуе Дзярждэп ЗША.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: trend.az)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: trend.az)
Прэм’ер-міністр Швецыі Ульф Крыстэшан цяпер у Вашынгтоне. Разам з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам яны зробяць заявы для прэсы.
Нагадаем, Швецыя і Фінляндыя падалі заяўкі на ўступленне ў NATO ў траўні 2022 года. Фінляндыю прынялі ў Альянс 4 красавіка 2023 года, а ўступленню Швецыі перашкодзіла Турцыя. Пазней Анкара ўхваліла ўступленне Швецыі.
Вугоршчына заставалася апошняй дзяржавай – чальцом NATO, якая не ўзгадняла заяўкі Швецыі. Доўгі час Будапэшт сцвярджаў, што падтрымлівае ўступленне Швецыі і будзе «не апошнім», хто яго ўхваліць. На практыцы ж ратыфікацыя ў вугорскім парламенце адбылася пазней, чым нават у Турцыі, якая да апошняга актыўна крытыкавала Швецыю за недастатковую «барацьбу з тэрарызмам».
Ася Саковіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10