Затрыманыя падчас аблавы архітэктары прызнаныя палітвязнямі. Сталі вядомыя іх імёны
09.03.2024, 13:18
Следчы ізалятар №1 на вуліцы Валадарскага ў Менску. (Фота: turby.by)
podpis źródła zdjęcia
Іх абвінавачваюць паводле «народнага» артыкула.
Праваабарончы цэнтр «Вясна» прызнаў палітвязнямі Рамана Забелу, Іллю Палонскага, Максіма Назарчука і Дар’ю Мандзік. Гэта архітэктары, якіх сілавікі схапілі падчас рэйда ў лютым.
Следчы ізалятар №1 на вуліцы Валадарскага ў Менску. (Фота: turby.by)
У заяве праваабаронцаў адзначаецца, што архітэктараў абвінавачваюць паводле «народнага» артыкула аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак:
,,
«Свабода мірных сходаў гарантаваная артыкулам 21 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Патрабуем неадкладна вызваліць Рамана Забелу, Іллю Палонскага, Максіма Назарчука і Дар’ю Мандзік, а таксама усіх палітвязняў».
Пра аблаву на архітэктараў стала вядома напрыканцы лютага. Як паведамлялася, былі затрыманыя каля 40 архітэктараў і праекціроўшчыкаў, а таксама іхныя сваякі – агулам блізу 70 асобаў. Некаторых адпусцілі, некаторым далі арышт, чатыры адмыслоўцы трапілі пад крымінальны пераслед. Іх імёны не называліся.
Паводле звестак «Вясны», Забела, Палонскі, Назарчук і Мандзік цяпер у СІЗА на Валадарскага ў Менску.
Падставаю для затрымання адмыслоўцаў, імаверна, сталася фатаграфія з маршаў у 2020 годзе. Падчас пратэстаў архітэктары і праекціроўшчыкаў ішлі па Менску асобнай калонай, адзначае Reform.by.