навіны

МЗС Польшчы: накіраванне войскаў NATO ва Украіну «не зʼяўляецца чымсьці неймаверным»

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Радаслаў Сікорскі станоўча ацаніў нядаўнюю гучную заяву прэзідэнта Францыі.

Міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі станоўчы ацаніў словы прэзідэнта Францыі Эманюэля Макрона, які нядаўна заявіў, што выпраўленне вайскоўцаў NATO ва Украіну «не мусіць быць выключана».
Падчас канферэнцыі, якая была прысвечана 25-годдзю ўступлення Польшчы ў NATO, Сікорскі зазначыў, што лічыць карыснай заяву прэзідэнта Францыі, бо яна разлічана на тое, каб Уладзімір Пуцін баяўся наступнага кроку NATO, «а не мы Пуціна».


,,

«Прысутнасць сіл NATO ва Украіне не зʼяўляецца чымсці неймаверным. Я цаню ініцыятыву прэзідэнта Эманюэля Макрона», – цытуе міністра газета «Rzeczpospolita».


Сікорскі мяркуе, што Захад павінен быць гатовы да «творча акрэсленай і асіметрычнай эскалацыі».
Паводле ўкраінскага выдання «Європейська правда», Сікорскі падчас свайго выступу нагадаў, што падобны прэцэдэнт ужо існаваў у гісторыі, а менавіта – падчас Карэйскай вайны 1950-1953 гадоў, калі на дапамогу краіне адправілася кааліцыя дзяржаваў па рашэнні Рады бяспекі ААН.
«Памятаеце, на Генеральнай асамблеі Арганізацыі Абʼяднаных Нацыяў адразу пасля ўварвання [Расеі ва Украіну] больш як 140 краінаў са 190 прагаласавалі за тое, каб асудзіць агрэсію як непрымальную. Гэта не проста заява для прэсы, гэта стварэнне прававой базы», – лічыць ён.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10