Ракетны ўдар па Сумах: 2 асобы загінулі, 26 траўмаваныя
08.03.2024, 19:33
Ракетны ўдар па Сумах Расея нанесла 7 сакавіка. (Фота: Sumy_news_ODA / Telegram)
podpis źródła zdjęcia
Расейская атака закранула шпіталь і абласны цэнтр экстранай медычнай дапамогі.
Расейская армія 7 сакавіка нанесла ракетны ўдар па Сумах, што прывяло да пашкоджання цывільных аб’ектаў і чалавечых ахвяраў.
Ракетны ўдар па Сумах Расея нанесла 7 сакавіка. (Фота: Sumy_news_ODA / Telegram)
Сумская абласная вайсковая адміністрацыя паведамляе, што ў выніку расейскай атакі 2 асобы загінулі, 26 траўмаваныя. Шасцёра з іх застаюцца ў медычных установах.
Былі пашкоджаныя памяшканні школы, цэнтральнага гарадскога шпіталю, абласнога цэнтру экстранай медычнай дапамогі і водаканалу, а таксама машыны хуткай дапамогі.
Ракетны ўдар па Сумах Расея нанесла 7 сакавіка. (Фота: Sumy_news_ODA / Telegram)
Ракетны ўдар па Сумах нанеслі ўдзень 7 сакавіка. Пра гэтае здарэнне ў сваім вечаровым звароце апавёў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, але на той момант інфармацыі пра загінулых не было. Украінскі лідар паабяцаў, што Расея «абавязкова адкажа за гэтае зло».