навіны

Генпракуратура прапануе караць бацькоў, чые дзеці парушылі закон, пацярпелі або загінулі

Генпракуратура. (Фота: prokuratura.gov.by)
Генпракуратура. (Фота: prokuratura.gov.by)
podpis źródła zdjęcia

Падрыхтаваны адпаведны закон, які адправіцца на разгляд у парламент.

Генпракуратура падрыхтавала праект закона, згодна з якім будзе ўведзеная адміністрацыйная адказнасць для бацькоў, дзеці якіх здзейснілі правапарушэнне, пацярпелі або загінулі. Калі практыка сябе «апраўдае», то далей плануюць увесці і крымінальную адказнасць.
Генпракуратура. (Фота: prokuratura.gov.by)
Генпракуратура. (Фота: prokuratura.gov.by)
Пра новаўвядзенні ў эфіры СТВ расказаў старшы пракурор аддзела па нагляду за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі Генпракуратуры РБ Раман Сідарэнка, прыкмеціла выданне «Зеркало».


,,

«Па ініцыятыве Генеральнай пракуратуры падрыхтаваны законапраект, зараз ён будзе ўнесены ў бліжэйшы час у парламент на разгляд. Мы ўзмацняем адміністрацыйную адказнасць у дачыненні да бацькоў, калі дзіця падчас недагляду, неналежнага выканання абавязкаў па выхаванні і ўтрыманні здзейсніла правапарушэнне, або атрымала цяжкія цялесныя пашкоджанні, або загінула.


Пакуль паглядзім, як гэта будзе працаваць на ўзроўні хаця б адміністрацыйнай адказнасці. Калі сапраўды практыка сябе апраўдае, будзем разглядаць пытанне аб пакаранні такіх бацькоў ужо ў крымінальным парадку», – прыводзіць «Зеркало» словы Рамана Сідарэнкі.
Супрацоўнік Генпракуратуры выказаў упэўненасць, што больш жорсткая адказнасць для бацькоў неабходная ў сувязі з тым, што цяпер у Беларусі ўведзеная толькі крымінальная адказнасць за нясплату аліментаў для тых, хто не выконвае свае абавязкі па выхаванні і ўтрыманні дзяцей.
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10