Лукашэнка падпісаў Кодэкс грамадзянскай судавытворчасці
11.03.2024, 22:24
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: TUT.by)
podpis źródła zdjęcia
Ён уступіць у дзеянне з 1 студзеня 2026 года.
Аляксандр Лукашэнка падпісаў Кодэкс грамадзянскай судавытворчасці, пра гэта паведамляе ягоная прэс-служба.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: TUT.by)
Дакумент мае ўсталяваць адзіныя правілы пры разглядзе грамадзянскіх і эканамічных справаў у судах.
У кодэксе замацаваны рад навацыяў, накіраваных на падвышэнне эфектыўнасці грамадзянскай судавытворчасці: такіх як прымяненне электронных доказаў, далейшая лічбавізацыя судовага працэсу, увядзенне інстытуту калектыўных позваў, спрошчаная судавытворчасць.
Дакументам таксама прадугледжаны пераход усіх судоў да перагляду судовых пастановаў па трох інстанцыях: апеляцыя, касацыя і нагляд.
Адначасова пашыраецца выкарыстанне пазасудовых спосабаў урэгулявання спрэчак з дапамогай такіх інструментаў, як медыяцыя, перамовы, прымірэнчыя працэдуры.
Новы кодэкс мае ўступіць у дзеянне з 1 студзеня 2026 года.