Абвешчаны збор на помнік на магіле палітвязня Ігара Ледніка
11.03.2024, 21:35
Ігар Леднік. (Фота: «Радыё Свабода»)
podpis źródła zdjęcia
Мэта збору – 2 тысячы еўраў.
На платформе арганізацыі «BYSOL» абвешчаны збор на надмагільны помнік палітвязню Ігару Ледніку, які 20 лютага 2024 года памёр у калоніі.
Ігар Леднік. (Фота: «Радыё Свабода»)
Збор на помнік адкрыў сын Ігара Ледніка. Мэта збору – 2 тысячы еўраў.
,,
«Я адкрываю гэты збор, каб ушанаваць памяць майго бацькі, які загінуў за кратамі ад рук рэжыму. Сродкі будуць накіраваны на ўсталяванне помніка», – так пазначыў у апісанні да збору сын Ігара Ледніка.
Перавесці сродкі на помнік палітвязню можна па спасылцы.
Нагадваем пра захаванне мераў бяспекі: не пералічайце грошы з беларускіх картак, паколькі гэта можа стаць нагодай для затрымання сілавікамі.
Нагадаем, што Ігар Леднік памёр у турме на 64-м годзе жыцця, у яго спынілася сэрца. Свой тэрмін зняволены адбываў у Бабруйскай калоніі №2
Актывіста затрымалі 12 красавіка 2022 г. і асудзілі на 3 гады зняволення паводле артыкулу 367 «Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» за публікацыю ў партыйным часопісе БСДП «Пазіцыя». У турме стан здароўя Ігара Ледніка істотна пагоршыўся, яму зрабілі аперацыю на страўнікава-кішачным тракце. Апроч гэтага, Ігар меў інваліднасць 2-й групы праз праблему з сэрцам.