Махляры выманьваюць у беларусаў персанальныя дадзеныя пад выглядам падаткавікоў
11.03.2024, 19:56
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: ru.freepik.com)
podpis źródła zdjęcia
Міністэрства па падатках і зборах заклікае быць пільнымі.
У Беларусі павялічылася колькасць выпадкаў, калі махляры праз SMS-паведамленні спрабуюць выведаць у беларусаў пашпартныя дадзеныя. Аб гэтым папярэджвае Міністэрства па падатках і зборах.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: ru.freepik.com)
Паводле Міністэрства па падатках і зборах, махляры высылаюць беларусам SMS або паведамленні ў мэсэнджарах пад выглядам супрацоўнікаў падатковых інспекцыяў або іншых дзяржаўных органаў, у якіх просяць выслаць пашпартныя або іншыя персанальныя дадзеныя для ўдакладнення.
У сваю чаргу супрацоўнікі міністэрства папярэджваюць, што «падатковымі органамі не ўдакладняюцца і не запытваюцца персанальныя дадзеныя праз SMS, па тэлефоне або праз мэсэджары», і заклікаюць ні ў якім разе не паведамляць свае дадзеныя незнаёмым людзям.
Нагадаем, што 26 студзеня сілавікі затрымалі 48 чалавек, якія працавалі ў менскіх кол-цэнтрах і прапаноўвалі гандляваць на фіктыўных інтэрнэт-рынках.