навіны

Дзве дзяўчынкі згубіліся ў Пухавіцкім раёне. Іх знайшлі ў лесе жывымі

Людзі сабраліся на пошукі дзяўчынак. Скрыншот: mchs112by / Telegram
Людзі сабраліся на пошукі дзяўчынак. Скрыншот: mchs112by / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Да пошукаў падключыліся больш за 600 чалавек.

Двухгадовая Валерыя і чатырохгадовая Дарына Багдзевіч згубіліся 10 сакавіка каля 18:20. Іх знайшлі ўначы 11 сакавіка (а 3:18) у лясным масіве. Абедзве дзяўчынкі жывыя, яны атрымалі пераахаладжэнне, паведамляе МНС.
Людзі сабраліся на пошукі дзяўчынак. Скрыншот: mchs112by / Telegram
Людзі сабраліся на пошукі дзяўчынак. Скрыншот: mchs112by / Telegram
Сёстры Валерыя і Дарына з вёскі Рыбцы Пухавіцкага раёну ў суботу ўвечары выйшлі ад бабулі да сябе дадому. Прайсці трэба было менш за 600 метраў, аднак дадому яны не вярнуліся. Тады іх сталі шукаць.
«Пошукі ажыццяўляліся ў найбліжэйшых населеных пунктах, абследаваліся лес, палі, меліярацыйныя каналы, чыгуначныя шляхі, берагавая лінія ракі Свіслач. Больш за 600 чалавек бралі ўдзел у пошуках дзяцей, задзеяныя 50 адзінак тэхнікі», – апавядае прэс-служба МНС.
Маленькіх сясцёр знайшлі ў лясным масіве на адлегласці каля 2,5 км ад Рыбцоў.
Медыкі папярэдне дыягнаставалі агульнае пераахаладжэнне, стан дзяцей стабільны.
«Для пошукавых работаў прыцягваліся падраздзяленні МНС раёну, суседніх гарнізонаў, пажарнага аварыйна-ратавальнага атраду Менскага абласнога ўпраўлення, ратавальнікі рэспубліканскага атраду спецыяльнага прызначэння “Зубр”. Да пошукаў падключаліся работнікі МУС і лясгасу, пошукава-ратавальныя атрады “Анёл” і “Сірыус”, валанцёры», – заключае прэс-служба МНС.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10