навіны

У Верхнядзвінску затрыманы працаўнік райвыканкаму. Нібыта за ўдзел у «Кадравым рэзерве»

Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: 0512.com.ua)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: 0512.com.ua)
podpis źródła zdjęcia

Супраць мужчыны завялі крымінальную справу.

Пра затрыманне работніка Верхнядзвінскага райвыканкаму Аляксея Кісялёва паведаміў Telegram-канал, набліжаны да сілавікоў рэжыму Лукашэнкі. Сцвярджаецца, што затрыманы быў удзельнікам навучальнай праграмы «Кадравы рэзерв».
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: 0512.com.ua)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: 0512.com.ua)
Пра ўдзел у навучальнай праграме Аб’яднанага пераходнага кабінету «Кадравы рэзерв» і абвінавачванне ў крымінальнай справе жыхар Верхнядзвінску Аляксей Кісялёў распавядае на відэа, знятым сілавікамі пасля ягонага затрымання.
Праграма «Кадравы рэзерв для Новай Беларусі» была створаная Аб’яднаным пераходным кабінетам у лістападзе 2022 года з мэтай падрыхтоўкі чыноўнікаў, якія будуць праводзіць рэформы ў органах дзяржаўнага кіравання ў Беларусі пасля пераменаў.
У лютым 2024 года ўлады прызналі праграму «экстрэмісцкім фармаваннем». Паведамлялася, што былі затрыманыя яе ўдзельнікі. Тады ў эфіры ОНТ паказалі 14 асобаў, якіх затрымалі нібыта за ўдзел у ініцыятыве. Прапагандыст Ігар Тур заявіў, што рэгулярна далучаўся да онлайн-лекцыяў «разам з КДБ» і «зрэзаў на адным з Zoom поўны пералік усіх студэнтаў».
Кіраўнік кампаніі «Кадравы рэзерв для Новай Беларусі» Юрый Губарэвіч у сваім Facebook паведамляў, што тыя, каго ідэнтыфікавалі на паказаным відэа, «не маюць і ніколі не мелі дачынення да “Кадравага рэзерву”»:
«Некаторыя з іх на волі ці ўвогуле раней пакінулі межы Беларусі. З некаторымі былі выкарыстаныя здымкі з ранейшых затрыманняў, не звязаных з “Кадравым рэзервам”».
Марыя Міхалевіч belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10