У Вроцлаве адкрыўся шэлтар для беларускіх палітвязняў і іхных сем’яў
13.03.2024, 11:43
Шэлтар для палітвязняў у Вроцлаве. (Крыніца: Reform.by)
podpis źródła zdjęcia
Прытулак створаны паводле ініцыятывы фонду «BY_help» і ім фінансуецца.
Шэлтар для палітычных вязняў ды іхных сем’яў з’явіўся ў польскім горадзе Вроцлаве, паведамляе Reform.by. Прытулак створаны паводле ініцыятывы фонду «BY_Help» і ім фінансуецца.
Шэлтар для палітвязняў у Вроцлаве. (Крыніца: Reform.by)
Лакальны партнёр шэлтару – Беларуская асацыяцыя палітвязняў «Да волі».
,,
«Шэлтар размешчаны ў нашым цудоўным горадзе Вроцлаў і носіць назву «Вроцлаў-сіці». «Вроцлаў-сіці» – гэта месца, дзе беларусы, вызваленыя з турмаў, могуць знайсці начлег, абарону і падтрыманне ў першы час пасля пераезду», – адзначае каманда шэлтару.
Стваральнікі шэлтару запрашаюць да супрацы валанцёраў, спонсараў, бізнес, які можа забяспечыць працоўныя месцы, медыі.
Паводле звестак Праваабарончага цэнтру «Вясна», у лютым на волю выйшлі мінімум 24 палітвязні, якія цалкам адбылі свае тэрміны. Яшчэ тры чалавекі былі асуджаныя да «хатняй хіміі» і вызваленыя з СІЗА.