навіны

«Празрысты Магілёў»: у Беларусі стала больш «экстрэмісцкіх фармаванняў»

Гульня «Суд над экстрэмізмам» у дзіцячым лагеры. (Фота: zubronok.by)
Гульня «Суд над экстрэмізмам» у дзіцячым лагеры. (Фота: zubronok.by)
podpis źródła zdjęcia

У Беларусі цяпер налічваецца 185 «экстрэмісцкіх фармаванняў».

Міністэрства ўнутраных спраў прызнала «экстрэмісцкім фармаваннем» «Празрысты Магілёў». У рашэнні МУС гаворыцца аб групе грамадзян «з ліку стваральнікаў, адміністратараў і іншых удзельнікаў рэсурсаў месэнджара Telegram «Празрысты Магілёў».
Гульня «Суд над экстрэмізмам» у дзіцячым лагеры. (Фота: zubronok.by)
Гульня «Суд над экстрэмізмам» у дзіцячым лагеры. (Фота: zubronok.by)
У адпаведны пералік МУС унесены канал, чат і бот у Telegram з такой назвай. Таксама згадваецца лагатып у выглядзе «аднайменнага надпісу чырвонага колеру на белым фоне».
«Празрысты Магілёў» стаў 185-м фармаваннем у пераліку МУС. Беларускія ўлады рэгулярна выкарыстоўваюць абвінавачанні ў «экстрэмізме» для барацьбы з палітычнымі апанентамі і іншадумствам у цэлым.
Ася Саковіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10