навіны

У Варшаве развіталіся з Лізай, згвалтаванай і забітай беларускай

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Пахаванне прайшло на Паўночных могілках польскай сталіцы.

Сёння ў Варшаве на Паўночных могілках развіталіся з беларускай Лізаветай, на якую быў здзейснены напад у цэнтры польскай сталіцы. 1 сакавіка дзяўчына памерла ў шпіталі.
Belsat
Belsat
14.40. Пачалася хвіліна маўчання.


,,

«Ліза, ты ўжо вольная» – прагучалі апошнія словы падчас развітання з дзяўчынай, і пад ціхую музыку труну з ейным целам апусцілі ў магілу.


Людзі падыходзяць да магілы і кідаюць на труну па адной белай кветцы.
14.20. Пачалася цырымонія развітання. Удзельнікі цырымоніі расказваюць пра тое, як Ліза прыехала ў Варшаву ў 2020 годзе і пазнаёмілася тут з Данілам. Расказваюць светлыя моманты з жыцця маладых людзей.
Марш памяці згвалтаванай і забітай беларускі Лізы ў Варшаве, Польшча. 6 сакавіка 2024 года. (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
Марш памяці згвалтаванай і забітай беларускі Лізы ў Варшаве, Польшча. 6 сакавіка 2024 года. (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
14.07. Нам удалося паразмаўляць з сябрам Лізы Уладзіславам, які пагадзіўся расказаць пра тое, якой дзяўчына была ў жыцці. Яны былі знаёмыя з 2021 года. Уладзіслаў кажа, што Ліза была вельмі адкрытай і камунікабельнай. Яна аб’ядноўвала вакол сябе вельмі розных людзей, была адкрытая да новага, увесь час мела новыя зацікаўленні.
 (Фота: Анастасія Дубровіна / Белсат)
(Фота: Анастасія Дубровіна / Белсат)
14.00. Пахавальная працэсія рушыць следам за катафалкам. Следам за труной маўкліва ідзе каля сотні асобаў.
13.50. Труну з целам дзяўчыны выносяць з цырыманіяльнай залы для пахавання.
 (Фота: Анастасія Дубровіна / Белсат)
(Фота: Анастасія Дубровіна / Белсат)
13.40. На развітанне з Лізай прыехаў Зянон Пазняк. Ён праходзіць да труны з дзяўчынай.
13.35. Труны з целам Лізы не адкрывалі. Людзі, якія прыйшлі на развітанне, складаюць побач з труной кветкі. Тут ужо ўтварылася вялікая гара белых букетаў.
 (Фота: Анастасія Дубровіна / Белсат)
(Фота: Анастасія Дубровіна / Белсат)
13.15. Зала, у якой гарыць прыглушанае святло, хутка напоўнілася людзьмі. Шмат прадстаўнікоў СМІ. Сярод звычайных людзей – пераважна жанчыны. Хлопцу Лізы Данілу, каб падысці да труны, даводзіцца праціскацца скрозь натоўп.
 (Фота: Анастасія Дубровіна / Белсат)
(Фота: Анастасія Дубровіна / Белсат)
13.07. Да развітальнай залы заносяць белую труну з целам Лізы.
13.00. Жанчыны, маладыя дзяўчаты, якія прыходзяць на развітанне, нясуць белыя кветкі.
 (Фота: Анастасія Дубровіна / Белсат)
(Фота: Анастасія Дубровіна / Белсат)
12.50. На развітанне прыйшла беларуска Святлана. Яна кажа, што не ведае Лізу, але не змагла застацца ўбаку. «Гэта не істотна, адкуль яна была. Проста я не змагла застацца абыякавай да гэтай сітуацыі. Яна магла быць маёй дачкой. У мяне ў самой ёсць дачка. Не ўкладаецца проста гэта ў галаве».
 (Фота: Анастасія Дубровіна / Белсат)
(Фота: Анастасія Дубровіна / Белсат)
12.40. Да развітальнай залы на варшаўскіх Паўночных могілках збіраюцца тыя, хто хоча развітацца з Лізай. На месцы ўжо шмат журналістаў з розных выданняў, у тым ліку польскіх СМІ. Развітанне мае пачацца а 13-й гадзіне і працягнецца ў зале для развітанняў да 13:50. Пазней працэсія рушыць да месца пахавання.
 (Фота: Анастасія Дубровіна / Белсат)
(Фота: Анастасія Дубровіна / Белсат)
Нагадаем, што здарэнне адбылося 25 лютага ў цэнтры Варшавы. На 25-гадовую Лізавету напаў 23-гадовы Дор’ян С., ён згвалціў яе і душыў. У выніку ў Лізаветы здарылася гіпаксія. Гэта пацягнула за сабою незваротныя наступствы для мазгоў. Дзяўчына памерла.
Смерць Лізаветы шакавала грамадства і выклікала розгалас у беларускім і польскім асяродках. 6 сакавіка ў памяць пра дзяўчыну ў Варшаве прайшоў марш «Яе звалі Ліза».
 (Фота: Анастасія Дубровіна / Белсат)
(Фота: Анастасія Дубровіна / Белсат)
У Польшчы гэты трагічны выпадак востра паставіў пытанне пра ўнясенне зменаў у Крымінальны кодэкс, датычных азначэння гвалту, польскія палітыкі пачалі гаварыць пра ўзмацненне адказнасці за гвалт.
Хлопец дзяўчыны Даніла пасля здарэння запусціў спецыяльны збор на лячэнне Лізы, пакуль яна была ў коме. Неабыякавыя людзі сабралі 550 тысяч злотых, але, на жаль, пасля смерці дзяўчыны скарыстацца гэтымі сродкамі было ўжо немагчыма, бо мэта збору была іншай. Сродкі пачалі вяртацца на рахункі ахвярадаўцаў.
Каб годна пахаваць дзяўчыну, Даніла абвясціў новы збор. Далучыцца да яго можна праз спасылку.
Нападніка затрымалі праз некалькі гадзінаў пасля здзяйснення злачынства. 23-гадовага Дор’яна С. ужо судзілі раней за захоўванне наркотыкаў і дробны крадзеж. Цяпер ён паўстане перад судом за забойства беларускі.
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10