навіны

Даследнікі расказалі, каму Беларусь прадае зброю і ў каго яе набывае

Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: mil.by)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: mil.by)
podpis źródła zdjęcia

Беларусь прадае зброю В’етнаму, Сербіі і Угандзе.

Беларусь засталася сярод 25 найбуйнейшых экспарцёраў асноўных узбраенняў у свеце, гаворыцца ў дакладзе Стакгольмскага міжнароднага інстытуту даследавання праблемаў міру (SIPRI).
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: mil.by)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: mil.by)
Згодна дакладу, доля Беларусі на сусветным рынку зброі за 2019–2023 гады скарацілася з 0,4 % да 0,2 % (у параўнанні з 2014–2018 гадамі). У абʼёмах паставак яна страціла 34 % і апынулася на 23-м месцы ў рэйтынгу.
Найбуйнейшым пакупніком зброі з Беларусі эксперты назвалі Вʼетнам – на яго долю прыпадае 30 % продажаў. Далей ідуць Сербія (22 %) і Уганда (17 %).
Калі экспарт зброі апошнія пяць гадоў падае, то імпарт наадварот – расце. Так, закупы зброі выраслі на 30 %, доля Беларусі на рынку павялічылася з 0,4 % да 0,5 %. Беларусь нават увайшла ў топ-40 найбуйнейшых імпарцёраў асноўных узбраенняў (займае апошняе месца). Адзіным пастаўляльнікам зброі ў нашую краіну ў гэты перыяд была Расея. А вось саму Расею забяспечвае зброяй Іран.
Цікава, што дзевяць з дзесяці найбуйнейшых імпарцёраў зброі – дзяржавы ў Азіі, Акіяніі і на Блізкім Усходзе. Найбуйнейшыя – Індыя, Саудаўская Аравія і Катар. Чацвёртае месца займае Украіна: у 2022–2023 гадах ёй пастаўлялі асноўнае ўзбраенне больш за 30 краінаў (найбольш – ЗША, Нямеччына і Польшча, затым ідуць Канада, Нарвегія, Вялікая Брытанія).
Ася Саковіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10