навіны

У адміністрацыі Лукашэнкі неадназначна намякнулі на магчымае памілаванне палітвязняў

Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: freepik.com)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: freepik.com)
podpis źródła zdjęcia

На пытанне, ці могуць памілаваць палітвязняў, Вольга Чупрыс адказала, што раней так бывала.

Намесніца кіраўніка адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі Вольга Чупрыс расказала дзяржаўнаму тэлеканалу «Беларусь-1», што на памілаванне могуць разлічваць тыя, каго асудзілі за «злачынствы пратэставага напрамку».
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: freepik.com)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: freepik.com)
Вольга Чупрыс на пытанне аб тым, ці разглядаюцца прашэнні аб памілаванні асуджаных па палітычных артыкулах распавяла, што ў 2021 годзе сярод памілаваных Аляксандрам Лукашэнкам 40 % былі тыя, хто ўчыніў «злачынствы пратэставага напрамку», у 2022-м такіх было 77 % ад памілаваных, а ў 2023-м былі «адзінкавыя выпадкі».


,,

«Нягледзячы на тое, што гэтыя асобы сябе супрацьпаставілі краіне, інтарэсам краіны ў складаны перыяд для нашай дзяржавы, прэзідэнт іх памілаваў, прэзідэнт іх убачыў, прэзідэнт даў ім шанец на годнае жыццё, даў ім шанец на інтэграванне ў нашае грамадства. Гэта значыць, ён ім паверыў», – казала Чупрыс пра памілаванне палітвязняў.


Ці разглядаюцца прашэнні аб памілаванні ад палітвязняў, яна так і не адказала.
Названыя Чупрыс адсоткі выклікаюць сумневы. Так, у 2022 годзе сапраўды былі памілаваныя палітвязні Алег Груздзіловіч, Галіна Міхальчук і Таццяна Ласіца, а таксама Ігар Рубеж і Максім Жалязноў. Памілаваная была і Наталля Хершэ, якая прынцыпова адмаўлялася пісаць прашэнне аб гэтым. Акрамя таго, у 2022-м (або раней) мог быць памілаваны палітвязень Юрый Вяршук і, магчыма, яшчэ два фігуранты палітычных справаў.
Але названыя Чупрыс 77 % азначаюць, што памілаваных было ніяк не менш за 100 і з іх 77 былі «палітычнымі» – а аб такой колькасці памілаваных палітвязняў не паведамлялі. Калі нават да 77 % акруглілі з 76,5 % ці ці 77,5 %, дык памілаваных мусіла быць 200, а «палітычных» з іх – 153 ці 155.
У тым жа годзе Лукашэнка памілаваў у межах амністыі каля 4,5 тысяч чалавек, з якіх 1,5 тысячы выйшлі на волю. У адпаведным законе было пазначана, што амністыя «не будзе распаўсюджвацца на асобаў, якія ўчынілі злачынствы тэрарыстычнай або экстрэмісцкай накіраванасці». Сярод тысяч вызваленых па амністыі былі 0 % палітвязняў.
13 сакавіка 2024 года стала вядома, што Лукашэнка памілаваў 15 чалавек, з якіх 11 непаўналетнія, 9 – жанчыны. Імёны і артыкулы не называюць.
За два месяцы да таго міністр унутраных справаў Іван Кубракоў заявіў, што асуджаныя за «экстрэмізм» і «тэрарызм» не трапяць пад амністыю ў 2024 годзе, а менавіта «экстрэмістамі» і «тэрарыстамі» беларускія ўлады называюць тых, супраць каго чыняць незаконны палітычны пераслед.
Пры тым Кубракоў адзначыў, што «экстрэмісты і тэрарысты» мелі магчымасць звярнуцца з прашэннем аб памілаванні, але сярод памілаваных былі толькі тыя, у каго МУС пабачыла «раскаянне». У рэшты не пабачыла, таму і прапанавала не ўжываць амністыю да палітвязняў.
Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10