Здымак мае ілюстрацыйны характар. Калаж з фота Lyceum BSU / Facebook
podpis źródła zdjęcia
Першапачаткова калектыў установы выступаў супраць гэтага.
Стала вядома, што дырэктарка Ліцэю БДУ Таццяна Мамчыц перадала рэктару Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту «калектыўны зварот» работнікаў установы з прапановаю надаць ліцэю імя Фелікса Дзяржынскага.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Калаж з фота Lyceum BSU / Facebook
Сустрэча з кіраўніцтвам БДУ адбылася 14 сакавіка, паведамляюць у сацыяльных сетках Ліцэю БДУ.
Паводле крыніцаў «Белсату», першапачаткова работнікі ўстановы выступалі супраць гэтай ініцыятывы.
Інфармацыя пра магчымае наданне ўстанове імя аднаго з арганізатараў чырвонага тэрору ў пачатку ХХ стагоддзя ўжо з’яўлялася ў СМІ.
Таццяна Мамчыц сталася новаю дырэктаркаю Ліцэю БДУ ў верасні 2023 года пасля таго, як гэтую пасаду пакінула Ганна Чубарава, якая ўзначальвала ўстанову са жніўня 2021-га. Да ліцэю Таццяна Мамчыц была начальніцаю навучальна-метадычнай часткі Інстытуту нацыянальнай бяспекі, «кузні чэкісцкіх кадраў» (паводле выразу Валерыя Вакульчыка).
Паступова ўстанова, вядомая свабодалюбствам, усё больш стала ператварацца ў філіял сілавых ведамстваў. І ў прыватнасці – Камітэту дзяржаўнай бяспекі. А кіраўніцтва Ліцэю БДУ гэтага нават не саромеецца і само апавядае пра чэкісцкую індактрынацыю моладзі.