навіны

Урад Беларусі ўводзіць забарону на ўвоз шэрагу тавараў з Літвы

Літоўска-беларуская мяжа. (Фота: Пограничный комитет Беларуси / Telegram)
Літоўска-беларуская мяжа. (Фота: Пограничный комитет Беларуси / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Гэта адказ на абмежаванні, якія ўвяла на мяжы Літва.

Беларусь забараняе ўвоз і распаўсюд некалькіх груп тавараў з Літвы. Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка. Забарона не распаўсюджваецца на тавары, якія завозяцца для асабістага карыстання. Гэта адказ беларускіх чыноўнікаў на тое, што Літва закрыла два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю.
Літоўска-беларуская мяжа. (Фота: Пограничный комитет Беларуси / Telegram)
Літоўска-беларуская мяжа. (Фота: Пограничный комитет Беларуси / Telegram)
Згодна з новаўвядзеннямі з Літвы нельга ўвозіць і прадаваць у Беларусі вады, піва, віна, сусла вінаграднае, вермут, напоі іншыя зброджаныя, спірт этылавы, воцат, шыны і покрыўкі пнеўматычныя гумовыя, адзенне і іншыя вырабы, якія былі ва ўжыванні, а таксама былыя ва ўжыванні часткі і прылады транспартных сродкаў.
Таксама пад абмежаванні трапляюць Літоўскае малако і вяршкі згушчаныя, садавіна і арэхі, кава, сокі фруктовыя, вады, воцат, калготы, панчохі, гольфы, шкарпэткі і іншыя панчошна-шкарпэткавыя вырабы, асобныя будаўнічыя вырабы, халадзільнікі і маразільнікі


,,

«Прынятая пастанова – гэта яшчэ адна мера ў адказ на пастанову Літвы аб спыненні руху тавараў, транспарту і людзей праз два памежныя пункты пропуску», – піша тэлеграм-канал «Правительство Беларуси».


Змены ўнесеныя ў пастанову Саўміна ад 6 снежня 2021 года № 700.
З 1 сакавіка 2024 года Літва закрыла два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю: «Лаварышкес – Катлоўка» і «Райгардас – Прывалка». На пунктах пропуску, якія яшчэ працуюць, уведзеныя абмежаванні на нерэгулярныя пасажырскія перавозкі аўтобусамі, а таксама забарона на пераход мяжы пешаходамі і веласіпедыстамі.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10