навіны

«Гэта таталітарны рэжым». Саліст «Би-2» распавёў пра 2020 год і хворую маці ў Беларусі

Музыка Ягор Бортнік (сцэнічнае імя Лёва). (Фота: радыё «Свабода»)
Музыка Ягор Бортнік (сцэнічнае імя Лёва). (Фота: радыё «Свабода»)
podpis źródła zdjęcia

«Цяпер мы пэрсоны нон-грата што ў Беларусі, што ў Расеі», – кажа музыка.

Нарадзінец Беларусі, саліст гурту «Би-2» Ягорам Бортнікам (сцэнічнае імя Лёва) даў інтэрв’ю «Радыё Свабода», у якім распавёў невядомыя факты са свайго жыцця.
Музыка Ягор Бортнік (сцэнічнае імя Лёва). (Фота: радыё «Свабода»)
Музыка Ягор Бортнік (сцэнічнае імя Лёва). (Фота: радыё «Свабода»)
Музыка распавёў, што зʼехаў з Беларусі ў 1992 годзе, калі яму было 19 гадоў. Тады ён лічыў, што развітваецца з краінай. «Я проста разумеў, што далягляд найбліжэйшых гадоў складаны. Мне здалося, што будзе лепш, калі я гэты час правяду дзесьці, у нейкай краіне, за мяжой, пачну нейкае іншае жыццё. Праз нейкі час стала зразумела, што ёсць магчымасць прыязджаць і ўсё астатняе, але я ўжо застаўся за межамі Беларусі: Ізраіль, Аўстралія, потым я працаваў у Маскве», – зазначыў ён.


,,

«Нічога не мянялася ў Беларусі. Гэта таталітарны рэжым, такі ж, як зараз у Расеі. Як правіла, кожны таталітарны рэжым, які заходзіць у пэўны тупік, пачынае закручваць гайкі, паводзіць сябе больш агрэсіўна», – мяркуе музыка.


Бортнік кажа, што ў 2020 годзе, калі людзі пачалі выходзіць на вуліцу, гэта можа натуральным чынам ператварыцца ў змену ўлады.
«Але тут атрымалася такое супраціўленне. Нам падалося, што нам неабходна хаця б сказаць словы падтрымкі.


,,

Нам скасавалі ў Менску адзін вялікі канцэрт, які мы чакалі. Скасоўвалі нават не адзін раз – спачатку была нагода каронавірус. А потым, калі пачаліся хваляванні, мы сказалі сваё слова, і цяпер мы персоны нон-грата што ў Беларусі, што ў Расеі», – канстатваў ён.


Бортнік кажа, што апошні раз быў у Беларусі як раз каля чатырох гадоў таму: «Мы паехалі рабіць такі піяр-дзень, рэкламу нашага канцэрту ў Менску. Усё прайшло цудоўна, але канцэрту ў выніку не было».


,,

«У мяне маці там жыве, я думаю, што наўрад ці яе ўбачу. Яна ў мяне хворая на дэменцыю. Ужо перавезці яе ў нейкую іншую краіну немагчыма з розных прычын. Таму такая асабістая трагедыя яшчэ ёсць. Ёсць нейкія рэчы, непадуладныя мне, таму даводзіцца да гэтага проста прывыкаць», – сказаў спявак.


Нагадаем, салісты гурта «Би-2» паходзяць з Беларусі: Ігар Бортнік нарадзіўся ў Менску, Аляксандр Уман – у Бабруйску.
У 2020-м музыкі выступілі ў падтрымку пратэстаў у Беларусі. Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну гурт «Би-2» адмовіўся падтрымаць вайну і праводзіць канцэрты пад мілітарысцкай сімволікай. У 2023 годзе Бортнік выступіў з публічнай крытыкай Уладзіміра Пуціна і ягонай палітыкі, а таксама заявіў, што не мае намеру вяртацца ў Расею. Неўзабаве пасля гэтага ў РФ яго прызналі «замежным агентам».
Глеб Нержын belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10